March 24th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Думаў быў, што ў мяне не будзе нічога, чым можна было б удакладніць чарговы тэкст Вольфа Рубінчыка (я ўвогуле збіраўся вылаяцца на "Еўрапейскую Беларусь" за яе рэкламкі "Весна пришла — Жыве Беларусь!": Беларусь — не якая Празерпіна! Ды і "Пабудавалі дзяржаву ў 1918-м...", — як на мой густ, занадта моцнае сцверджанне!), але потым заўважыў, што ёсць што ўзмацніць:

пра "адзіны рытм" можна нагадаць, што "Если все шагают в ногу — / Мост об-ру-ши-ва-ет-ся!" (хаця гэта ўжо будзе "ўчытваннем" у тэкст таго, чаго там няма);

а наконт "галасавання за перамовы"... Паколькі Каардынацыйная рада стваралася дзеля перамоў, то гэта галасаванне можна лічыць адказам на нядаўнюю прапанову ад Вольфа Рубінчыка гэтай радзе самараспусціцца. Ну, і проста нагадаць уладзе (ну, і ўвогуле ўсім, хто глядзіць тэлевізар, бо пра галасаванне паведамлялася і па "Еўраньюс"), каб яна не надта верыла, што з пратэстамі разабраліся. Але тое, што без гэтага галасавання можна было лёгка абыйсціся, — несумненна...

Можна было б працягнуць і тэму адраджэння і ўзмацнення "войнаў памяці" (на "Нямецкай хвалі" з'явіўся артыкул, пра які можна было б вылаяцца), але гэта даволі вялікая тэма...