March 19th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Ну вось, публікую даўно абяцаную пераробленую (выпраўленую і дапоўненую) версію майго старога тэксту.

Паколькі ў ім згадваюцца два юбілеі: дваццацігоддзе выдання Мемарандуму "Дасягненне Адзінства нацый і Меншы Мір" і стагоддзе з пачатку Веку Стварання (апошні юбілей некаторыя баха'і чамусьці таксама звязвалі з Меншым Мірам), першы з якіх прыпадае на красавік, другі — на лістапад, то я вырашыў, што цалкам натуральна публікаваць гэты тэкст у пачатку года баха'і, г. зн. на Наў-Руз. ;)

З аднаго боку, з большага ён быў гатовы яшчэ год таму. Але з другога, колькі разоў яго ні перачытваў, кожны раз знаходзіў нейкія дзіўныя памылкі друку (баюся, што яны і зараз засталіся! :( ). Я нават пачаў думаць, а ці не перанесці dead line, і не апублікаваць яго пазней? (Тым больш, што гэты dead line я вызначыў сабе сам.) Але апошнім часам мяне ўжо пачалі чымсьці незадавальняць нават тыя сказы, што амаль ад пачатку не выклікалі ў мяне ніякіх пярэчанняў. Таму я вырашыў, што "лепшае — вораг добрага", што паляпшэнні тэксту рызыкуюць стаць бясконцымі, і што лепш (у горшым выпадку) я праз пяць год напішу новую версію!..

Адной з прычын (акрамя жадання "падгадаць" да юбілею), чаму я так доўга цягнуў з апублікаваннем (прынамсі, і дзевятнаццаць год — добрая лічба для баха'і! ;)), было тое, што ў тэксце па-ранейшаму згадваюцца "эпідэміі і іншыя навалы", а таму з пачаткам пандэміі каранавіруса варта было паглядзець: наколькі тэкст адэкватны і, магчыма, яго дапоўніць... Папала туды і нешта іншае з навін, але шмат чаму (у т. л. і падзеям у Сінявокай) не тое, каб не знайшлося месца, але выявілася непатрэбным асобна згадваць...

Гэту публікацыю я вырашыў зрабіць у *.pdf з двух прычын: па-першае, як ужо было адзначана, яна — дапоўненая, і нават вельмі, і мне здалося гэта прасцейшым варыянтам. А па-другое, гэтым разам я не здолеў пазбегнуць падрадковых зносак, якія на звычайнай старонцы (прынамсі, для мяне) выглядаюць лепш, чым на інтэрнет-старонцы.

І яшчэ пра некалькі асаблівасцей новага тэксту. У яго прамежкавым варыянце я толькі згадваў, але не пералічваў "14 пунктаў" Вудра Вільсана. У першую чаргу таму, што яны не з'яўляюцца тэкстам баха'і. Але пакуль пандэмія працягвалася, гэтыя пункты "настаялі", каб быць уключанымі ў тэкст (нешта кшталту "Представь, какую штуку удрала со мной Татьяна! Она замуж вышла. Этого я никак не ожидал от нее"). Таму прыйшлося дадаць вытрымкі і з тэкстаў заяў Міжнароднай абшчыны баха'і, якія хаця таксама не належаць Непамыльнай Крыніцы, але, прынамсі, куды больш баха'і за вільсанаўскі!..

І яшчэ: паколькі я прыналежу да "пакалення прыцемкаў" [WOB, 7:20] (нажаль, не ведаю: каго тут Ахоўнік цытуе? І лепшага перакладу для "half-light" не прыдумаў. А рускамоўным яшчэ складаней: "полусвет" "заняты" іншым сэнсам), шчыра прыўнаюся: калі б заўтра ўсе "цары і правіцелі" раптам прызналі становішча Баха'у'ллы, і Найвялікі Мір настаў мінуя Меншы (як за саветамі ўвесь час спрабавалі "мінуя капіталістычны лад") — мне было б няўтульна.

Асабліва ў моўным і культурным пытанні (я ўжо пісаў, як сталася, што — як, Маякоўскі, які, нягледзячы на тое, што ён "дедом казак, другим — / сечевик", быў "по рожденью / грузин", — я стаў "па нараджэнні беларус"): адна справа, калі "народы, распри позабыв, / В великую семью соединятся" (у сям'і, як вядома, нават "не без вырадка": кожны застаецца самім сабой), — і зусім іншая, калі яны "сольются" ў адным "море", калі кроплю ад кроплі адрозніць немагчыма! І гэтыя ўласныя пачуцці ў рэшце рэшт засталіся ў тэксце...

Каму цікава — ён тут!