March 13th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Зноў паспрабую "пачаць з пачатку" (с) Кароль Сэрцаў, "Аліса ў Краіне Цудаў".

Калісьці, калі яшчэ існавалі толькі "кандыдаты ў кандыдаты", здаецца, адзін з іх выказаў меркаванне, што "40% сфальсіфікаваць немагчыма". Таму ўсякі дыскурс, акрамя "як палічыць галасы", быў маргінальным.

Тым больш, што і Ціханоўская (нават з "аб'яднаным штабам"), і Дзмітрыеў абяцалі хуткія датэрміновыя выбары (у дэмпінгу перамагла Святлана), так што тым больш "каманда" была даволі ўмоўным паняццем (вядома, магчыма яна была моцна заканспіравана, але, улічваючы спадзяванні, што ёй "на дапамогу яўна (sic!!!) прыйдуць нашы (??) палітыкі" [а 5:30], хутчэй "не", чым "так"). Гэтыя абяцанні ў некаторай ступені сапраўды з яе зрабілі некага кшталту "адзінага кандыдата", толькі (што, дарэчы, паспрыяла яе папулярнасці) без абавязкаў перад "старой апазіцыяй".

Вядома, гэтыя і іншыя недахопы маглі б мне перашкодзіць галасаваць за яе, але я ўпэўнены ў навучальнасці "новай апазіцыі" і яе прыхільнікаў, у тым, што ёсць рэчы, якія цяжка растлумачыць, і лепш паспрабаваць. Ну і, у параўнанні з мінулымі выбарамі, у нас зноў было цікава!..

Таму калі з'явілася "заява васьмі" з прапановай дыялога (= "круглага стала"), то яго не было каму весці. Іншая справа, што Рыгорыч (замест таго каб сказаць: "Давайце! — Але з кім?!") палічыў за лепшае гэту прапанову не заўважыць, і на той момант прайграў у хуткасці.

Таму з'яўленне "Каардынацыйнай рады" я зразумеў як стварэнне менавіта такога боку перамоў (не бачу прычын мяняць сваю думку [гл. ніжэй]). Але за гэты час хуткасць згубілі ўжо і яны, а паколькі ў Рыгорыча сродкаў больш, гэта (амаль) недаравальна.

Гэта спроба паўтора Польшчы 1980-х вельмі засмучае: адразу прыходзяць на памяць "нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку", "генералы заўсёды рыхтуюцца да мінулых бітваў" і г. д.

Тым больш, што да гэтых жа бітваў рыхтуюцца і па той бок барыкад. Пры чым таму боку складаней: акрамя Гарбачова (дарэчы, можна заўважыць, што Рыгорыч "дзьме на ваду"), яму варта помніць пра лёс Піначэта, Фухіморы, Маралеса (праўда, як высветлілася, лёс яго спадчыны не такі незайздросны), Сухарта (лёс спадчыны Салазара ці Франка яго таксама непакоіць, але менш [чамусьці ў "The Insider" спасылка на артыкул пра Франка бітая, а наша "Свабода" гадавіну задушэння прафранкаўскага путча не згадала ў "Дні ў гісторыі" / "Ужо сёння"]; лёс яго спадчыны — як арэлі), ці магчымасць тых жа путчаў. Але спадзявацца, што за імі ён забудзецца на лёс Ярузэльскага, не выпадае...

Адсюль і патрабаванні Рыгорыча, каб "аніводны волас не ўпаў з галоў яго прыхільнікаў", і абяцанні Каардынацыйнай рады (пасля таго, як не атрымалася прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі, але яшчэ ніхто не спрабаваў прызнаць іх злачыннымі), што "прыналежнасьць да якой-небудзь арганізацыі ня можа быць падставай для прыцягнення да адказнасці, калі не даказана дачыненне асобы да парушэнняў правоў грамадзян", і што "асобы, занятыя ў сістэме дзяржаўнай улады, і не датычныя да супрацьпраўных дзеянняў, не падпадаюць якім-небудзь абмежаванням, спагнанням і працягваюць выконваць свае службовыя абавязкі ў звычайным парадку".

Але, дарэчы, пра Піначэта: у Чылі ў экс-прэзідэнта ёсць недатыкальнасць, але Піначэту гэта не дапамагло. Дзякуй Бальтасару Гарсону і ўніверсальнай юрысдыкцыі! Чым дольш "калектыўны Рыгорыч" будзе ўпарціцца, — тым менш краін, у якія яны змогуць трапіць без непрыемных для сябе наступстваў.

Пра што гэта я? Пра тое, што не трэба "зацыклівацца" на падабенствах з Польшчай (тым больш, што тая ж "Свабода" нагадвае, што барацьба "Салідарнасці" цягнулася дзевяць год [яна, праўда, вельмі коратка згадвае папярэднюю гісторыю; за ёй можна звяртацца да фільмаў Вайды], і што на вынікі паўплывала перабудова [што пацвярджае і Зубаў]), а шукаць альтэрнатыўныя крокі...

P. S. Толькі што прачытаў цікавае інтэрв'ю. У нечым (здаецца) яно паццвярджае мае словы, у нечым - нават можа мяне пераканаць, што я не маю рацыю...