March 12th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Вольф Рубінчык (пакуль што) рэкламуе свой "ютуб-канальчык". Пачакаем...

Мінулым разам я прамаўчаў (бо з большага пагадзіўся) наконт "пагаджэння на канцэрт замест шэсця". Але ж... Як ужо адзначалася (не мной), беларускі пратэст — геданістычны, і без гэтага канцэрту таксама "нічога не пачало б быць, што пачало быць", і беларускі супраціў па-ранейшаму быў бы маргінальнай з'явай (так што з цытатай, нібыта "кляймо маргінальнасці" "спробы несанкцыянаванага пратэсту" сталі набываць толькі пасля гэтага канцэрту, не згаджуся! Хто сумняваецца — хай успомніць змест "Навінак").

Хаця Вольф Рубінчык (гл. апошні абзац тэксту) добра ведае дату стварэння Следчага камітэту, у папярэднім абзацы ён трошкі "састараны": паліклініка ў памяшканні яго Савецкага раённага аддзела была не толькі 25—30, але нават 10 гадоў таму (і аўтобусны прыпынак тады — у адрозненне ад трамвайнага — называўся "Паліклініка"). Хаця і я ўжо не памятаю (хаця і працую побач) дакладнай даты...