March 9th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Пачну ўсё-такі з усходняй суседкі: "The Insider" расказвае пра магчымы будучы транзіт іхняй улады (на прыкладзе перабудовы), што спачатку дэмакратызацыя павінна быць аўтарытарнай, а потым — як карта ляжа. А пра "стыхійнае абурэнне народа" кажуць, што незадаволеным варта арганізоўвацца (шкада, што не вельмі тлумачаць: як).

На "Свабодзе" пра Сінявокую было сказана, што не факт, што адразу пасля змены ўлады настане дэмакратыя. У нас, праўда, ідзе такі аб'яднанне на grassroot level (у інтэрв'ю, праўда, сказана, што недастаткова).

Наўрад ці тое, што адбудзецца, будзе падобным на "перабудову" асабліва ў нас (у тым сэнсе, што сярод прыкладаў аўтарытарнай дэмакратызацыі згадваюцца пост-франкістская Іспанія і сучасная Эфіёпія; у нас a priori Гарбачова паўтараць не будуць, а пойдуць "сваім шляхам").

Ну, і артыкул у "The Washington Post" пра путчы і заняпад дэмакратыі...