March 8th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Вольф Рубінчык працягвае сумнявацца: ці можна называць сучасныя падзеі ў Сінявокай "рэвалюцыяй". Мы з ім калісьці пагадзіліся, што "у нас" ... "адбываецца" "штось іншае" за рэвалюцыю". Але зноў: працэс працягваецца, і як яго назавуць будучыя гісторыкі — невядома...

Выдаваць "Сход" "за нешта супер-пупер легітымнае", вядома (ужо) няма сэнсу (сам яго ў свой час назваў "дзіўнай ініцыятывай"), але зноў жа, быў бы ён масавым — стаў бы легітымным. Але, вядома, яшчэ адзін, калі і не правал, то не-посьпех...

На момант стварэння КР яна была "адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства"; калі б "Сход" атрымаўся, — быў бы яшчэ адзін (абодва, праўда, неканстытуцыйныя). Але прычым тут "памнажэнне сутнасцей": хто сказаў, што "прадстаўнічы орган" мусіць быць адзін?..

Наконт адносін да Гарбачова... Сказанае Аляксандрам Падрабінекам нагадвае сказанае раней Уладзімірам Букоўскім ("Маскоўскі працэс"), Навадворскай (шмат дзе), Земцовым (у кнігах пра перабудову і Гарбачова) і г. д., чым прынцыпова адрозніваюцца ад "шасцідзесятнікаў", вяршыняй чыйго ідэалу быў "сацыялізм з чалавечым тварам" (магчымы і іншыя прычыны для "цёплага" стаўлення да Гарбачова).

А пра Дзяржынскага, напрыклад, добра адзываўся Вялянцінаў: шматгранным чалавекам быў Фелікс Эдмундавіч!..