March 7th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Калісьці мне казалі, што ў "Еўраньюс" агульныя матэрыялы, а мясцовыя службы толькі робяць свой пераклад.

А тут мяне зацікавіў гэты матэрыял, але знайсці аналагічны англамоўны матэрыял у мяне не атрымалася...

Што ж мяне так зацікавіла? — Што на трыццатым годзе пасля падзення безбожнага рэжыма можна было пачуць фразу: "адбылася супольная малітва з удзелам мусульман, хрысціян і прадстаўнікоў іншых канфесій". Хрысціянства (як рэлігія), як вядома, падзяляецца на канфесіі: каталіцызм, праваслаўе і пратэстантызм усіх дэнамінацый і сект. Іслам: на сунізм, шыізм і таксама безліч больш дробных сект і дэнамінацый. Калі хрысціяне і мусульмане — прадстаўнікі рэлігій, то хто ж — прадстаўнікі канфесій?