March 6th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

8 Сакавіка набліжаецца, і павялічваецца колькасць "тэматычных" матэрыялаў.

Напрыклад, гісторыя пра італьянскі слоўнік.

"Нямецкая хваля" вырашыла паўтарыць свой стары матэрыял пра Клару Цэткін і 8 сакавіка, і напісала юбілейны артыкул пра Розу Люксембург.

Што праўда, так сабе "разбор легендаў": у расказе пра тое, што Роза не была "блакітнай панчохай", яны забыліся на Яна Тышку, які, па-першае, з'яўляецца адным з герояў троттаўскага біяпіка, а з другога, — ужо не памятаю: сам Барыс Мікалаеўскі, ці Юры Фельшцінскі ў каментарах публікатара, абвінавачваў яго ў прабальшавіцкім уплыве на нямецкую сацыял-дэмакратыю, калі тыя былі "трэцейскімі суддзямі" ў спрэчке аб касе РСДРП.

А ў яе адносінах да Кастрычніка яны не заўважылі галоўнае: яна ўвесь час казала еўрапейскім рабочым, што адзінае, што выправіць хібы расійскай рэвалюцыі — сусветная, ці, хаця бы, нямецкая рэвалюцыя... Прынамсі, у "Рускай трагэдыі" няма нічога пра прыход да ўлады парламенцкім шляхам...

Вядома, адным з падарункаў беларускаму супраціву было абвяшчэнне, што Марыя Калеснікава стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі "Жанчыны мужнасці" (не ведаю: наколькі тое, што яе ўспомніла Бі-Бі-Сі, было звязана з гэтым, а наколькі — з датай...).

* * *
Але толькі святам усё не абмяжоўваецца.

Толькі я згадаў намер Рыгорыча пабудаваць на рэшту крэдыту порт, як тая ж Бі-Бі-Сі паказала цікавае (і таксама "жаноцкае") відэа пра тое, што новы порт выкліча незадавальненне (можа, у Рыгорыча былі і рацыянальныя прычыны, каб перадумаць на карысць зброі).

"Свабода" паведаміла, нібыта "ў расійскія марскія парты пачалі пастаўляць беларускія нафтапрадукты. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства транспарту Расеі". (але на сайце расійскага Мінсктранса я гэтай навіны не знайшоў!)

Яна ж размясціла матэрыял, у якім папу Францішка параўноўваюць з Янам Паўлам II. Вядома, сучасны папа ўсё больш нагадвае Пія XII (але ж былі спадзяванні на яго досвед часоў аргенцінскай хунты!); але і з Янам Паўлам II не ўсё так проста!

* * *

Не важна хто сказаў, што ў гэтым ужо трошкі больш чым годзе "густа" з пратэстамі (нават чыста палітычнымі): Ганконг, Хабараўск (пра іх ужо шмат што сказана), Таіланд, М'янма... Альбо з "іншага боку барыкад" і не такіх мірных (кшталту штурму Капітолія).

* * *

У студзеньскіх "Вопросах истории" густа артыкулаў пра суверэнітэт. Раней я, можа, і не вытрымаў, і нешта напісаў бы пра тое, у чым менавіта яны не правы. Але зараз застаецца ўсяго два тыдні да выканання майго абяцання, — змаўчу: усё будзе там (хаця, вядома, без прамых спасылак на часопіс: многа гонару, і няма ў гэтых артыкулах нічога, чаго б ужо не было ў чарнавіках, каб трэба было дапісваць)...