March 5th, 2021

freedom from secularism

з надыходзячым!

Набліжаецца 8 сакавіка.

У гэтым годзе чамусьці ніякіх асабліва цікавых спасылак я не назапасіў:— і ўсё...

Але менавіта сёння — 150 год з дня нараджэння Розы Люксембург (ад таго, што на гэта свята дзесяць год таму я дзяліўся аднайменным фільмам Маргарэт фон Тротта, нічога не засталося! :( ).

Зараз я выбраў спасылку на рускамоўную старонку Вікіпедыі, бо там захавалася больш "небітых" спасылак, чым на беларускамоўных (большасць з перакладаў на рускую мову тых яе прац, што проста пералічана, без спасылак, можна знайсці на якім рутрэкеры; чамусьці рускамоўныя старонкі спецыяльных сайтаў кшталту marxists.org, не проста куды сціплее за англамоўныя, але адстаюць ад "агульнаэнцыклапедычных"! Здавалася б, павінна быць наадварот...)

З таго, што перакладзена на рускую мову, але чамусьці адсутнічае ў сеціве (прынамсі, з таго, што мне вядома), — толькі некаторыя артыкулы, апублікаваныя ў выйшаўшым у 1955 годзе зборніку дакументаў "Социал-демократия Польши и Литвы в революции 1905 года".

Так што хай гэтыя спасылкі будуць дадатковым падарункам!..