March 4th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Нешта даўно я на Рыгорыча не адзываўся: ажно сорам у люстэрка глядзець!.. ;)

Ітак... "Будавалі мы, будавалі, і нарэшце дабудавалі" (с) Чабурашка нашу АЭС. Нешта на гэтым будаўніцтве сэканомілі. Вырашылі былі сэканомленыя грошы пусціць на пабудову ў Ленінградскай вобласці "свайго прычалу, скажам так, свайго порту" [пасля абнаўлення сайту старыя спасылкі не працуюць!..]. А зараз высветлілася, што гэтыя грошы пойдуць "у тым ліку і на ваенныя патрэбы". Гэта ж сколькі ўсяго сэканомлена, калі даць яму веры!.. Нешта мне падказвае, што на ўзбраенні эканоміць не будуць; гэта ж што за порт тады атрымаецца?!. (Збіраўся быў напісаць "якая АЭС — мы ўжо бачым!", але потым даведаўся, што чакаецца прафесійная экспертыза. Думаў дачакаца яе, — раптам ўсё добра?! — але яе дасёння не апублікавалі*!) Ёсць, праўда, думка, што сэканомленыя грошы могуць і не даць...

У гэтай сувязі згадаю трошкі старое, пра тое, што Рыгорыч — нібыта "вельмі рашучы чалавек, не баязлівы", "не дрыжыць за сваю шкуру", яго "немагчыма запужаць", ён "не выстаўляў сябе героем, калі бегаў з аўтаматам па вуліцы", ён "проста быў настроены рашуча" і г. д., — і нагадаю, як ён жа шчыра прызнаваўся, што "да гэтага часу помніць", як "штурмам спрабавалі ўзяць Дом Урада, разбівалі палаткі на Кастрычніцкай плошчы". Добра, на хвілінку ўявім, што ў 2010 было з чаго спужацца, але ціхамірную Плошчу 2006?!

Вось жа Рыгорыч, хоча з мяне заіку зрабіць! (У сэнсе "паўтарэнне — маці заікання".)

Калі так, адкажу і на спробу зрабіць з мяне заіку, прадпрынятую Вольфам Рубінчыкам (дакладней, яго салідарнасць з фразай аднаго блогера з Гомеля пра "сімвал павярхоўнага фальшу").

З тым, што "сімвал" — спрачацца не выпадае. Наконт "фальшу" — выбачайце, але пры ўсіх яе недахопах менавіта гэтага я і не бачу. Ну, і, нарэшце, пра "павярхоўнасць". Сама Ціханоўская аддае перавагу "наіўнасці", і, паразважаўшы, я таксама спынюся на гэтым варыянце...

Бо яшчэ раз: чаму, напрыклад, я ў свой час за яе галасаваў? Таму што, хаця (у адрозненне ад Расіі і некаторых іншых дзяржаў) у нашых бюлетэнях ёсць графа "супраць усіх", але ж трэба разумець, што за "супраць усіха" прагаласуе значна меншая колькасць людей, чым за любога "крывога-касога" чыста пратэстнага кандыдата. Тым больш, што ў гэтым выпадку, як і ўвыпадку байкота (зноў спасылаюся на Халезіна), свой выбар трэба абараняць. А куды прыемней абараняць прыгожую жанчыну, чым абстрактны прынцып!..

І зноў жа: у Сінявокай мог бы быць актуальным савецкі анекдот пра пусты ліст паперы: "і гэтак жа ўсё вядома!" — але ж не: тыя, хто выходзіў пратэставаць, сапраўды спадзяваліся на "бліцкрыг" (у гэтым пытанні ў іх з Рыгорычам чыста тэрміналагічныя рознагалоссі). Наіўнасць, што праўда, пачыналася яшчэ з вылучэння кандыдатаў, але ўлады хутка ўсіх навучылі.

Так што, хаця гэта "вар'яцтва" зусім не "храбрых", а толькі недасвечаных, мне цяжка не "пець" яму "песню". Бо, як вучыць казка пра голага караля, быць "як дзеці" падчас куды карысней, чым "як зміі"...

* Пакуль тое-сёе высвятлялі з Вольфам Рубінчыкам, з'явілася ажно тры тэксты!.. Так хутка не прагледзіш... :( Наколькі я разумею, галоўнае — гэта: "на аснове наяўнай інфармацыі і наведвання аб'екта быў дасягнуты прагрэс у выкананні ўсіх рэкамендацый, якія тычацца сямі высокоприоритетных пытанняў" і "С[праваздача аб ]К[алегіяльнай ]А[цэнке] падкрэслівае важнасць для бяспекі ўсіх рэкамендацый, сфармуляваных у справаздачы СКА за 2018 год, і заклікае сваіх беларускіх калег працягваць працу над імі для своечасовага забеспячэння і павышэння бяспекі БелАЭС. Ацэнка выканання ўсіх рэкамендацый будзе цалкам разгледжана на другім этапе экспертнага агляду, які, як чакаецца, адбудзецца вясной і летам 2021 года, у залежнасці ад сітуацыі з пандэміяй Covid-19. Канчатковая справаздача па выніках экспертнай ацэнкі будзе складзена ў канцы другога этапу". Ну і дзякуй Богу!.. Але "Нямецкая хваля" прачытала больш уважліва, і высветліла, што рана радавацца! Але ўсё роўна, я баяўся горшага...