February 27th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

"Свабода" нагадала, што год таму ў Сінявокай з'явіўся першы хворы на ковід.

У сувязі з гэтым нагадаю пра сваё "разуменне Рыгорыча". Здаецца, яно амаль супадае (вядома, з заменай слоў "Сінявокая"/"Беларусь" на "Расія") з тым, што расійскі дэмограф кажа пра расійскую статыстыку.

У ЗША з-за каранавіруса ўжо на год скарацілася сярэдняя працягласць жыцця. Паглядзім, як яно будзе ў нас, але падазраю, падзенне будзе менш значным.

Правядзенне парада на 9 Мая я па-ранейшаму разумею: казармы — той жа каранцін. Заклік пушчаць вернікаў на Вялікдзень быў куды больш неябяспечным...

Быў на "Нямецкай хвалі" даволі дзіўны матэрыял: адны думкі, без ніякіх каментароў аб іх адпаведнасці рэчаіснасці. І там нехта Кірыл Коктыш кажа, што "Мінск ... нядрэнна справіўся з кавідам і без увядзення каранціну, паколькі ў краіне не праводзілася аптымізацыя медыцынскай інфраструктуры, што дасталася ў спадчыну ад СССР. Але вось улады ... не змаглі данесці сваю палітыку да насельніцтва, "не хапіла класнага піяру"".

Калі хто памятае, я таксама ўвесь час казаў, што прапагандысты і КДБ — галоўныя дармаеды ў Сінявокай. Але рыгорычавы заявы пра "вы вірус бачылі?" нагадалі майго любімага Маякоўскага (дакладней, тое, што ён казаў пра нелюбімага мной Дзям’яна Беднага):

"Работа поэта должна быть направлена на то, чтобы помочь организовать наше социалистическое строительство. Какую силу представляет собой поэзия, стихи, можно видеть хотя бы на примере работы поэта Демьяна Бедного. Был такой случай. Генерал Юденич наступал на Ленинград. Впервые тогда появились танки. Эти танки наводили ужас. Наши красноармейцы боялись их как чёрта. Но достаточно было Демьяну обозвать в своем стихотворении танк Танькой, как сразу пропал весь страх перед этим чудовищем. "Танька" — это понятно, это не страшно, а наши красноармейцы научились брать эти "Таньки" чуть ли не голыми руками. Не нужно думать, что это единственный и лучший способ — идти на танки с голыми руками, но в то время, может быть, другого не было".

І яшчэ раз пра тое ж: "Или роль Демьяна на фронте... Наши солдаты боялись танков... Приехал Демьян Бедный и назвал танк попросту "Танька". Он высмеял орудие смерти, и так это разошлось, что "Танька" с уст не сходила. "Танька", "Танька" — чего ее бояться?" (рука не паднялася перакласці!).

Такое адчуванне, што Рыгорыч спрабаваў прозай паўтарыць поспех "Беднага Дзям'яна" (с) С. Ясенін, але не атрымалася. Ёсць, канечне, гіпотэзы, чаму, але ўсе яны нейкія ненавуковыя...

Ну, і галоўнае: без рэзкай адмовы ўлады ад патэрналізму не было б такога развіцця grassroot level...

P. S. Неяк апошнім часам я не вельмі аператыўна адзываўся на навіны, таму, можа, што і прапусціў...