February 25th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Нарэшце прыйшоў апошні нумар "Недатыкальнага запасу..." за мінулы год, амаль цалкам (за выключэннем рэцэнзій; нават стандартнага "палітычнага ўяўляемага" [наўрад ці "ўяўнага"!] Аляксандра Кустарава няма; някажучы пра абяцаны працяг артыкула Гасана Гусэйнава) прысвечаны sound studies.

Два артыкулы: Анастасіі Маркевіч (папярэдні яго варыянт можна прачытаць тут) і Андрэя Вазьянава прысвечаны мінскай сітуацыі (апошні — больш каранавірусу, чым пратэстам; хаця і ён згодны пра "паварот ад гераізму да геданізму").

Шчыра прызнаюся: ніколі гэты "геданістычны паварот" (тут мусіць быць двухсэнсоўнасць, звязаная са шматлікімі "паваротамі" ў гуманітарных навуках) не быў мне блізкі. Іншая справа — эўдэманізм! (Дарэчы, можа таму што ў Вануату разумеюць розніцу, там толькі адзін чалавек захварэў на ковід?!). Але я зараз не пра гэта і нават не пра ўласны лёс, а пра тое, што рыгорычавы словы пра "(дробна)буржуазную рэвалюцыю" — у т. л. і пра гэты самы "геданізм".

І што я хачу сказаць: наступны пасля гэтых "мінскіх" арыткулаў — матэр'ял Данііла Жайваронка аб расійскім "поп-фемінізме". Разглядаюцца "Pussy Riot", Татарка і Лабада. Апошнія сваім "фемінізмам" (таксама з "геданістычным паваротам"!) нечым мне нагадалі Маргарыту Сіманьян. Думаю, што ўлада ў стане "купіць" любога геданіста, таму не той гэта "паварот" для пратэстаў!..

Вось цікава: канцэрт "Кіно" ўсё ж такі правядуць, ці не даруюць "Перамен!"? (Дарэчы, думаю, што Рыгорыч куды больш бы ўз'еўся на "Я аб'яўляю свой...": ён жа, асабліва ў пачатку змагання з дваровымі пратэстамі, пужаў, што "яны прыйдуць у нашы кватэры"! Хаця, вядома, лепш наша "Одзірыдзідзіна"! Асабліва таму, што "новаму пакаленню" яшчэ трэба тлумачыць, што цоеўская песня і паходжанне "аб'яўлення бяз'ядзернай зонай" — "дзве вялікія розніцы".) Калі даруюць, — значыць, не страшныя ім геданісты!..