February 17th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Вольф Рубінчык вырашыў знайсці ва ЎНС нешта добрае.

Ну, не ведаю... Так, як выконваліся рашэнні мінулых УНС, куды цікавей — тыя спадзяваннні, якія падагравала прапаганда (напр.). Так што тых, хто "рады падманвацца", (с) у чарговы раз паменее.

З другога боку — а што там яшчэ знаходзіць? Тут усе нарэшце заўважылі "антыбуржуінскую" рыторыку. Ці хвастаць, што я зрабіў гэта раней, чым пачалося вызначэнне дат УНС, не тое, што яго правядзенне?!. ;) З другога боку, да ўжо стаўшых звыклымі абмежаванняў свабоды сумлення, нераўнапраўнасці дзяржаўных моў, неадэкватнасці падліку галасоў і г. д., Рыгорыч зноў заклікае да абмежавання правоў, прадугледжанных артыкуламі 13, 23 і 25 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека адначасова.

Тое, на чым (пакуль) "супакоілася душа" Рыгорыча наконт упісання УНС у Канстытуцыю, сапраўды больш нагадвае з'езд КПСС...

Так што не ведаю, у адрозненне ад Назарэту, з якога, як вядома, у рэшце рэшт выйшла нешта добрае, УНС да гэтага яшчэ далёка...

Ну, і гісторыя з біяметрычнымі дакументамі не скончылася на 15 студзеня бягучага году, яшчэ было 25-е!..