February 10th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

З'явілася (чарговае) пацвярджэнне маёй гіпотэзы аб тым, каго Пуцін меў на ўвазе пад "беларускім народам".

Там жа — (яшчэ больш чарговае) абвінавачанне "буржуяў" у тым, што яны спрабуюць "убудаваць" краіны постсавецкай прасторы "ў чужую ім сістэму каштоўнасцяў" (альбо, як тое ж яшчэ "прыгажэй" сказаў Лаўроў: "вельмі сумнеўнымі інтэрпрэтацыямі агульначалавечых каштоўнасцяў, якія яны самі вызнаюць і якія супярэчаць расейскай культурнай традыцыі, нашым цывілізацыйным традыцыям"). Абедзве "інтэрпрэтацыі" неідэальныя, але калі трэба выбіраць, я аддаю перавагу "буржуям".

"Свабода" панабірала прыкладаў таго, што ад УНС нічога не залежыць (хаця прапаганда зноў паспрабавала звязаць Канстытуцыю і УНС: "Але ўсё ж галоўнае ў 2021-м — што будзе з Асноўным законам краіны?").

"Вось хаджу я па горадзе..." — і бачу: абтрапаліся дзяржаўныя сцягі. Што нагадала другую савецкую класіку: "Анархісты царскія сцягі паляць. Лепш бы разадралі паркаль ды раздалі, а то мужыкі лаюцца. Сам ведаеш, кожная ануча цяпер дарага". Канчаткова зразумеў, што ў Штатах не выжыву!..