February 8th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Неяк набыла маці ў "Грыне" размарын і яшчэ нешта гандлёвай маркі "Мясцовае вядомае". Калі паглядзець іх наменклатуру тавараў, няшмат знойдзецца мясцовага! Самае цікавае, што шчыры надпіс пра тое, што вытворца — Італія, размешчаны не на ўпакоўцы, а на сцікеры: хаця гэта марка нібыта ўнутраная грынаўская (кшталту якога "Суседскага маёнтка", які, што праўда, не толькі "Суседскі", але і "Зарынаўскі" і яшчэ нечый; але таксама двухсэнсоўная назва: яны прадаюць не свае, а суседскія прадукты!), складаецца адчуванне, што гэта — наша дапамога расійскім "контрсанкцыям"...
freedom from secularism

(no subject)

Тое, што я даўно не адзываўся на артыкулы Вольфа Рубінчыка, не азначае, што я яго не чытаў. Проста ляніва адзывацца па адным—двум сказам на артыкул (пры чым па дробязі).

Пра тыражы недзяржаўных газет. Ну няма, напрыклад, побач з маміным домам "буйных крамаў", толькі шмат маленькіх. Таму яна "Камсамолку" змагла купіць толькі на мінулым тыдні, разам з размарынам. І ў мяне няма часу ездзіць па гіпермаркетам, і ў яе гэта рабіць часта здароўе не дазваляе...

Наконт мэтазгоднасці праэктаў кшталту skarga.help. Па-першае, хай працуюць і адказваюць. А па-другое, гэта зараз нам які ЕСПЧ "не ўказ", а так калі-небудзь прыйдзецца даводзіць, што была пройдзена ўся судовая піраміда. Так, можна спрачацца наконт актуальнасці і (не)дубліруемасці праэкта, але не наконт мэтазгоднасці.

Можна было б яшчэ тое-сёе напісаць (гісторыю "гурткоў" можна пачынаць і з народнікаў, а "ўсехны" нацыяналіст нагадвае лісты Караленкі), але наўрад ці гэта прынцыпова.

Ну, і так, кагосьці дэлегаты УНС такі прадстаўляюць: не ведаю як працоўныя калектывы (паўтараю: ад майго нікога не выбіралі), але "Белая Русь", БРСМ, ФСБ ФПБ — таксама людзі. Тыя нарэзкі з думак наконт УНС, якія пры жаданні (ці па неабходнасці/непазбежнасці) можна праглядзець па прапагандзе, дазваляюць (слаба) працягваць спадзявацца на паўтор настрояў перабудовачнага З'езда народных дэпутатаў. Але ці залежыць ад іх штосьці — тое яшчэ пытанне (расказаная Рубінчыкам гісторыя аднаго працэнта на навуку — дастатковая падстава для сумненняў).