January 31st, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Паколькі на мінулым тыдні споўнілася 83 гады з дня нараджэння Высоцкага (якога нажаль, суседская прапаганда, здаецца, такі цалкам прысабечыла :( ), зноў нагадаю адну з яго песень. Другой падставай для гэтага з'яўляецца змаганне расійскіх і нашых уладаў з удзелам моладзі ў пратэстах.

"The Insider" у гэтай сувязі нагадвае то Гаўроша з "Адвержаных" Гюго, то гайдараўскага Мальчыша-Кібальчыша (у т. л. і a priori). Можна нават і збор яго твораў згадаць.

Нашай прапагандзе, калі б яна брала ўсур'ёз "анты(дробна)буржуазныя наезды" Рыгорыча, мусіла б быць цяжэй (вось цікава, як яны вызначаюць: да чаго трэба прыслухоўвацца, а да чаго неабавязкова?). Да "правай частцы палітычнага спектра" можна спасылацца толькі на "Таварыства мёртвых паэтаў" (толькі сёння іх успомніў, таму "The Insider" мяне "абагнаў"). Можна, канечне, спаслацца на Валерыю Навадворскую...