January 26th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

21 красавіка 1933 года Шогі Эффендзі пісаў, што "напрыканцы наступнага лета пройдзе сорак гадоў з таго часу, як імя Баха'у'ллы было ўпершыню згадана на Амерыканскім кантыненце. Сапраўды дзіўнымі павінны здавацца кожнаму назіральніку, які разважае ў глыбіні душы аб значэнні гэтай вялікай вехі ў духоўнай гісторыі вялікай Амерыканскай Рэспублікі, абставіны, што суправаджалі гэту першую публічную згадку Аўтара нашай каханай Веры. ... І той, хто быў яго [абвяшчэння] абранай прыладай, не прызнаваў сябе веруючым ва ўнутраную сілу весткі, якую ён перадаваў, і не падазраваў веліч сіл, якія такому павярхоўнаму згадванню наканавана было вызваліць". Потым прамоўца быў названы "прызнаным прыхільнікам таго вузкага эклезіялізму, якому сама Вера кінула выклік і імкнецца выкараніць".

Адным з першых, хто расказаў Еўропе пра Веру бабі (прынамсі, яго твор натхніў многіх пазнейшых даследчыкаў), быў граф дэ Габіно, "фанатычны папярэднік прыхільнікаў расізму"; і адзін з гісторыкаў Веры баха'і знайшоў аналогію ў гэтых абвяшчэннях Веры шырокаму сусвету.

У Сінявокай гэта абвяшчэнне ўжо не першае, але нейкая аналогія ўсё ж застаецца...