January 24th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Вольф Рубінчык пайшоў на сустрач (прынамсі) маім пажаданням і пашырыў спіс краін, з якімі параўноўваецца Сінявокая. А я яшчэ калі казаў пра "афрыканскі вектар"!

Нельга не пагадзіцца з неабходнасцю "накіравання значнай часткі [выдаткаў] на тэарэтычныя даследаванні". Зараз у нас тэрмін "камерцыялізацыі" — 3 гады. Але ці дапаможа УНС, нават калі раптам ён і падтрымае будзь-якія слушныя рашэнні, — пытанне, нажаль, рытарычнае (а адказ на яго — адмоўны).

Наяўнасць "курса на абалваньванне мас" адмаўляць нельга; іншая справа, наколькі ён свядомы: яго пачатак губляецца ў нетрах (позне)савецкай гісторыі.

Пра непазбежны рост тарыфаў на электрычнасць з-за будаўніцтва АЭС нас папярэджвалі ўжо даўно (а я на гэты артыкул неаднаразова спасылаўся). Тут, канечне, шмат у чым сваю роль адыграла (знешняя) палітыка, але як Рыгорыч шчыра прызнаваўся (напрыклад, тут), што АЭС будаваў, каб расіяне (амаль на "халяву") зрабілі з беларусаў атамшчыкаў (потым тое ж ён казаў пра вакцыну [напрыклад, тут]). Так што не ведаю: так, як Рыгорыч эканоміць (адна вядомая антысеміцкая прымаўка, — насамрэч, хутчэй пра яго), мой дадатак да рубінчыкавай гіпотэзы цалкам верагодны.

Што да малітваў за БелАЭС, то, з аднаго боку, чаму б не падтрымаць, але з другога, мараль "маліся, але вярблюда прывязвай" слушная, так што "позна піць "Баржомі"...

* * *

Апошнімі днямі прапаганда столькі ўсяго нагаварыла, што, зрабіўшы некалькі беспаспяховых спроб іх пракаментаваць, я вырашыў абмежавацца адной цытатай:

- Але калі ён не падманвае і не кажа праўду, то што ж ён тады кажа? - здзівілася Каралева.

- Лухту, - адказаў Кароль. - Ён кажа лухту, таму што сам сабе супярэчыць.