January 21st, 2021

udmurtia

(no subject)

Спачатку — урыўкі са Скрыжалі да Манікчы Сахіба (Лаўх-і Манікчы Сахіб), былога зараастрыйца:

Першае выслоўе Таго, Хто Ўсямудры, такое: О дзеці праху! Адвярніце свае твары ад цемры адчужанасці да зыркага святла зараніцы адзінства. Вось тое, што больш за ўсё астатняе прынясе карысць народам зямлі. О сябар! На дрэве выказвання ніколі не было і ніколі не будзе ліста прыгажэй, і ў акіяне ведаў ніколі не зможа быць знойдзены больш цудоўны перл.
...
У час, калі цемра ахутала сусвет, уздымаецца акіян боскай ласкі, і Яго Святло зрабілася яўным, каб дзеянні людзей маглі быць раскрыты. Гэта, напраўду, тое Святло, што было прадказана ў Нябёсных Пісаннях. Калі Ўсемагутны так пажадае, сэрцы ўсіх людзей будуць вычышчаны і ачышчаны з дапамогай Яго добрага выслоўя, і святло адзінства пралье свае ззянне на кожную душу і ажывіць усю зямлю.
...
Непараўнальны Сябар кажа: Шлях да свабоды праложаны; паспяшайце да яго. Крыніца мудрасці перапоўнена; піце з яе. Скажы: О найлюбыя! Скінія адзінства ўзнята; не лічыце адзін аднаго чужынцамі. Вы плады аднаго дрэва і лісты адной галіны. Напраўду кажу Я: усё, што вядзе да змяншэння невуцтва і павелічэння ведаў было і заўсёды будзе заставаццца ўхваленым у зроку Госпада стварэння. Скажы: О людзі! Увайдзіце пад цень справядлівасці і праўдзівасці і шукайце прытулку ў скініі адзінства.

А зараз — адказы на пытанні Манікчы Сахіба са Скрыжалі да мірзы Абу’л-Фазла. Тут Баха'у'лла цытуе Сам Сябе (адзін раз — папярэднюю Скрыжаль, іншы — Лаўх-і Маҟсуд [Скрыжаль да Маҟсуда], урыўкі з якой будуць перакладзены далей):

Першае з двух сцверджанняў ["калі асоба якой бы то ні было веры ці нацыі, якога бы то ні было колеру, выгляду, характару ці стану схільна мець з табой зносіны, табе трэба выяўляць прыязнасць і ставіцца да яе як да брата"] заўсёды было і будзе працягваць быць ісціным. Ні з кім не дазволена змагацца, і непрымальна ў зроку Бога дрэнна абыходзіцца з якой-небудзь душой ці прыгнятаць яе. Зноў і зноў гэтыя ўзнёслыя словы сцякалі з Пяра Найвышэйшага, дабраславёны Ён і ўзвышаны: “О дзеці чалавечыя! Асноўная мэта, што ажыўляе Веру Бога і Яго Рэлігію, — ахоўваць інтарэсы і садзейнічаць адзінству рода людскога, і песціць дух любві і таварыства сярод людзей. Не дайце ёй стаць крыніцай рознагалосся і разладу, нянавісці і варожасці” . Гэта тэма ўжо была выкладзена і растлумачана ў разнастайных Скрыжалях.
...
У гэты дзень Свяціла ўзышло над даляглядам боскага наканавання, на чале якога Пяро Славы накрэсліла гэтыя ўзвышаныя словы: “Мы паклікалі вас да быцця, каб выявіць любоў і вернасць, а не варожасць і нянавісць”. Таксама, з іншай нагоды, Ён — узвышана і ўслаўлена Яго імя — явіў наступныя словы на персідскай мове, словы, якія спалілі сэрцы добразычлівых і шчырых сярод Яго слуг, узгаднілі разнастайныя памкненні людзей, і пралілі на чалавецтва святло боскага адзінства і далі магчымасць звярнуцца да Дзянніцы боскіх ведаў: “Непараўнальны Сябар кажа: Шлях да свабоды праложаны; паспяшайце да яго. Крыніца мудрасці перапоўнена; піце з яе. Скажы: О найлюбыя! Скінія адзінства ўзнятая; не лічыце адзін аднаго чужынцамі. Вы плады аднаго дрэва, і лісты адной галіны”.

Нажаль, тут пачалі з'яўляцца словы, пра якія "думкі слоўнікаў і анлайн-перакладчыкаў адрозніваюцца" (амаль паводле Маякоўскага). Але як атрымалася, можа, з часам здолею палепшыць!..