January 17th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

"Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што цяпер больш увагі ўдзяляюць інтэрнэту, прынята лічыць, што традыцыйныя СМІ — і газеты, і тэлебачанне — сябе ўжо зжылі. Аднак гэтыя каналы камунікацыі ігнараваць нельга, перакананы ён. Прэзідэнт адзначыў, што "розныя Telegram-каналы — гэта вельмі моцная зброя", але з часам, лічыць Кіраўнік дзяржавы, яны страцяць сваю значнасць. "Не адмаўляйцеся ад класікі, — заклікаў ён. — Гэта трэба зберагчы".

Ну, паколькі ўсе "традыцыйныя СМІ" не забілі адзін аднаго (радыё не забіла газеты, тэлебачанне — радыё і г. д.), то часткова з Рыгорычам можна пагадзіцца. У сувязі з гэтай жа эвалюцыяй і прагрэсам можна пагадзіцца і з тым, што Telegram-каналы калісьці страцяць сваю значнасць, і на іх месца прыйдзе нешта яшчэ больш эфектынае.

Але калі Рыгорыч спадзяецца, што "кола гісторыі можа павярнуць назад" (успомніў фармуліроўку, каб Рыгорычу было зразумела ;)), і інтэрнет куды-небудзь знікне, — вымушаны яго расчараваць: у Святых Пісаннях баха'і абяцаны "механізм сусветнай сувязі, які ахопіць усю планету, будзе вызвалены ад нацыянальных бар’ераў і абмежаванняў, і дзейнічаць з дзівоснай хуткасцю і дасканалай бесперабойнасцю". Так што ён будзе толькі ўдасканальвацца!..