January 14th, 2021

multylingual jewish

(no subject)

belisrael.info вырашыў далучыць урыўкі з маіх думак пра УНС да тэксту "Тэлескопа".

Па-першае, я, канечне, сапраўды з'яўляюся "супрацоўнікам адной з навуковых устаноў г. Мінска", але яна займаецца трошкі іншымі пытаннямі, і мая асабістая думка наконт УНС — гэткая ж аматарская і непрафесійная, як калі б мая ўстанова займалася, напрыклад, фізікай цвёрдага цела...

Па-другое, пэўная згода паміж "выбранымі месцамі" з мяне і тэкстам "Тэлескопа" з'явілася выключна стараннямі Рыгорыча: бо калі ў "Тэлескопа" асноўная думка, — што "грандыёзнае народнае веча ніколі і ні пры якіх абставінах не можа стаць гнуткай і мабільнай прыладай хуткага рэагавання на сітуацыю ў краіне", то ў маіх тэкстах пра УНС (пакуль Рыгорыч не заявіў, што, можа, і не будзе надзяляць яго ніякімі паўнамоцтвамі) дастаткова часта згадваўся перабудовачны З'езд народных дэпутатаў (яшчэ можна згадаць Генеральныя Штаты ўзору 1789 года [здаецца, былі ў Вольфа Рубінчыка і іншыя іх згадкі, але зараз знайшоў толькі гэту]). Што праўда, з мабільнасцю ў абодвух устаноў не ўсё было добра, але сваю ролю яны адыгралі!.. Калі каму вельмі патрэбна мабільнасць, то да ўчорашніх двух юбілейных спасылак я магу дадаць і трэцюю (можна згадаць і аб'яўленне амерыканскай незалежнасці).

Што праўда, напрыканцы тэксту ёсць адпаведнае ўдакладненне: "Нейкае сумненне ў гэтым магло зарадзіцца ў двух выпадках — калі б дэлегатамі УНС-6 абралі значную колькасць актывістаў Супраціву-2020, і калі б нават прадзяржаўна настроеныя дэлегаты мелі вопыт і жаданне актыўнага абмеркавання таго, што адбываецца, прыкладна на ўзроўні Савета народных дэпутатаў-1989", — але акцэнты ў нас розныя, можна сказаць супрацьлеглыя...

* * *

Спярша у маім ЖЧ, потым (можа і адначасова: пакуль тэкст дайшоў, пакуль яго размясцілі...) у аглядзе падзей і дыскурсаў ад ужо згаданага Вольфа Рубінчыка трапіла мне пытанне аб тым, ці адбываецца ў Сінявокай "рэвалюцыя свядомасці"?..

Нашай усходняй суседке (і не толькі ёй, бо ў абзацы, які нас цікавіць, згадваюцца не толькі іх "патрыёты", але, — і нават раней за іх, — і "трампісты" з "еўраскептыкамі") быў вынесены дыягназ: "Мы жывем у грамадстве, дзе базавыя паняцці не названыя па імёнах, не ўсвядомленыя нават — гэта значыць, знаходзімся на той стадыі развіцця, што і мальераўскі спадар дэ Журдэн, які не ведаў, што ўсё жыццё размаўляў прозай. Мы маем справу з грамадствам, якое знаходзіцца ў неўсвядомленай стадыі. Увесь гэты "клопат аб адпаведнасці" з'яўляецца клопатам не пра культуру нават — а пра мінулае як такое, якое цяпер заняло месца вышэйшай каштоўнасці. Гэта яшчэ і бясслаўная спроба "выратавацца ад мадэрна" — калі ўвесь сусвет мяняецца вокамгненна, на вачах. Захаваць з дапамогай клопату пра мінулае такі вось "закуточак без іншых".

Калі шчыра, сімптом (адносіны да серыялу), як і сам серыял, прайшоў міма мяне, але цытату я прывёў не для гэтага. Неўсвядомленасць (яна ж "звычка", або "аўтаматычнасць") — рэч непазбежная (без яе мы б не дыхалі, не елі, не хадзілі і г. д.), але і небяспечная, бо "з'ядае рэчы, сукенку, мэблю, жонку і страх вайны". Таму яе так не любяць усе сапраўдныя рэвалюцыянеры (што першыя бальшавікі, што такі ж першы авангард па таго ж Шклоўскага з Маякоўскім уключна, што Валерыя Навадворская [гл., напр., яе аўтабіяграфію; там, дарэчы, можна знайсці і аналогіі нашым пратэстам]). Якім бы зацяганым ні было азначэнне "свядомы" ў адносінах да "старой" апазіцыі, але ў пэўныя часы (пасля якіх, нажаль, непазбежна настае чарговы тэрмідор :( ) без свядомасці не абыйсціся.

Дык вось, калі лічыць, што "рэвалюцыя свядомасці" — гэта калі прыведзеная вышэй цытата не пра ([пераважную] большасць з) нас, то да яе яшчэ далёка... Баюся, што нават бальшавісцкая ўпёртасць на тым, што "змяненні ў Канстытуцыю могуць быць унесены толькі пры выкананні трох умоў: спынення палітычнага пераследу грамадзян Беларусі з боку ўладаў, ўзбуджэння крымінальных спраў, прыцягнення вінаватых да адказнасці; вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, адмены неправамерных судовых пастаноў, выплаты кампенсацый ўсім пацярпелым; і прызнання выбараў 9 жніўня 2020-га несапраўднымі; правядзення новых выбараў па міжнародных стандартах з новым складам усіх камісій па выбарах, уключаючы Цэнтрвыбаркам" шмат у каго не зусім свядомая...

* * *

Калі даць веры Рэнэ Фазэлю, яму "было [дадзена] абяцанне знайсці мірныя рашэнні для паляпшэння сацыяльна-палітычнай сытуацыі ў краіне і даць усім беларускім спартоўцам магчымасьць вярнуцца ў свае віды спорту. Самае галоўнае, беларускі ўрад пагадзіўся на адкрыты дыялёг з апазыцыяй". Калі вынікі яго сустрэчы з Рыгорычам яшчэ былі невядомыя, Вольф Рубінчык таксама пісаў: "Дапускаю, што пры пэўных умовах чэмпіянат свету па хакеі ўлетку 2021 г. мог бы прынесці больш карысці краіне і люду паспалітаму, чым кіруючай групоўцы. Сапраўды, перад чэмпіянатам у Мінску-2014 спецслужбы наладзілі паляванне на "непрыяцеляў рэжыму" і многіх адправілі "на суткі" (што не зашкодзіла, напрыклад, Барысу Тасману знайсці ў падрыхтоўцы да міжнароднай імпрэзы мноства плюсаў). Але зараз, калі Украіна адышла ў цень, а да Беларусі прыкута ўвага буйных гульцоў, тутэйшы "правадыр", верагодна, устрымаўся б ад эскалацыі канфлікту... Мо і выпусціў бы некаторых палітвязняў дзеля "спартовага свята". У адказ ім абаім (а таксама іншым далучыўшымся) было сказана, "што рэальны працэс грамадскага дыялогу ўжо даўно (з кастрычніка 2020 года) запушчаны ў выглядзе створаных дыялогавых пляцовак ва ўсіх рэгіёнах краіны, падчас працы якіх ужо ўнесена каля 4,5 тыс. прапаноў грамадзян, грамадскіх арганізацый і калектываў, а таксама больш за 2 тыс. прапаноў паступіла ад грамадзян у грамадскія прыёмныя па розных аспектах развіцця дзяржавы і грамадства, і гэты працэс працягваецца. У тым ліку з улікам гэтых прапаноў на Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе ў лютым 2021 года, дэлегатамі будуць выпрацоўвацца напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны, уключаючы асноўныя падыходы да змены Канстытуцыі, якія пасля могуць быць прынятыя толькі самім беларускім народам на рэферэндуме". Карацей кажучы, усім ім была паказана вялікая хвіга (а можа і што больш непрыстойнае).
multylingual jewish

(no subject)

Сёння прапаганда с#@ла кіпенем ад Указа №512.

Пра ўсё казаць не буду, спынюся толькі на адным пункце: "вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго хваравітым станам на тэрмін да трох каляндарных дзён сумарна на працягу тэрміну дзеяння гэтага Указа [пакуль — да 1 студзеня 2022 года] без прадастаўлення работнікам лістка непрацаздольнасці. Захаванне сярэдняга заробку за перыяд вызвалення ад працы можа быць прадугледжана калектыўнай дамовай, іншым лакальным прававым актам арганізацыі, за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый" [выдзелена мной].

Так што хай прапаганда не п*&#&*ць пра тое, якія вялікія грошы дзяржава марнуе на барацьбу з каранавірусам! Калі мне (крый Божа!) спатрэбіцца тры дні адляжацца, я так разумею, кіраўніцтву прыйдзецца парушаць Указ...