January 12th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Як заўсёды, з цікавасцю прачытаў чарговы матэрыял Вольфа Рубінчыка.

Як не дзіўна, пачну з абароны "персанальнага" Рыгорыча ад "калектыўнага". Спярша — амаль інсайдэрская інфармацыя пра вытворчасць кардону.

Выдавалі мы метадычку пра плесневыя грыбы, і аўтар(ка) казала, што на згаданай фабрыцы планаваўся нейкі не той тэхналагічны працэс, на выхадзе якога атрымліваўся б шкодны для здароўя кардон. Пры гэтым яна нават паведаміла, што асабіста Рыгорыч пры свядомасці, калі што, яго сапраўды можна пераканаць.

Нягледзячы на "праколы" (кшталту даўно згаданага тым жа Рубінчыкам, з-за чаго пры дзеючай Канстытуцыі ў нас легітымнага Прэзідэнта быць не можа па азначэнні!), што па-ранейшаму час ад часу здараюцца, — працытую выснову, якую зрабіў, пакуль рыхтаваліся (не бездакорныя: напрыклад, тое, што некаторыя пасады можна лічыць занятымі, толькі калі адпаведныя прэзідэнцкія рашэнні пацвярджаюцца парламентам — што Вярхоўным Саветам, што сучасным, — у іх не ўлічвалася) "Вышэйшыя органы..." незалежнай Беларусі: "У чым неацэнная карысць ад Рыгорыча, — пры ім у прававыя акты сталі больш-менш аператыўна (хоць і не заўсёды) уносіцца змяненні і дапаўненні".

Наконт "мізантропа-пачаткоўца", які ідзе следам за Казьмой Прутковым, нешта ён нагадвае апавядальніка аднаго тэксту, трошкі менш класічнага за пруткоўскі...

Паглядзеў я на сайт Рэспубліканскага Цэнтру інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, і высветліў, што з таго, што апошнім часам, праходзячы міма Макаёнка, 12, бачу яго занядбанасць, амаль ніякіх высноў нельга зрабіць пра сам цэнтр: як высветлілася, ён не толькі атрымаўся ў выніку зліцця двух устаноў: Рэспубліканскага цэнтру тэхнічнай творчасці і Рэспубліканскага Дому навучэнцаў і работнікаў прафесійнай адукацыі, але і знаходзяцца па адрасе апошняга. А на Славінскага я амаль не бываю...

Зноў паўтару старую прэтэнзію пра тое, што параўноўваць дзве краіны — замала. Калі даць веры гэтай табліцы (яна, праўда, толькі пра долю ВУП у адукацыі, і нажаль, у данных вельмі розныя даты), Сінявокая пакуль што ў пачатку другой трэці...

Наконт (не)перабольшвання ролі інфармацыйных тэхналогій і г. д. — расійская думка (праўда, пра іх жа).

Наконт пераказу нашай, расцягнуўшайся на два пасты, дыскусіі, зраблю тры заўвагі: па-першае, "у нас" не "адбылося", а "адбываецца" "штось іншае" за рэвалюцыю; па-другое, гэта "штось іншае" ў маім (цяперашнім) разуменні мае пэўную аналогію: "банкетныя кампаніі (што французскія 1848, што расійскія 1904"; ну, і па-трэцяе, гэта аналогія добра адпавядае "дробнабуржуазнай рэвалюцыі" (с) Рыгорыч (як гісторык па адукацыі, ён, вядома, мог бы выказацца лепш, але...).

Але, дарэчы, гэта як і з усёй спрэчкай пра "рэвалюцыю": для навукоўцаў важна, што не "Сонца ўсходзіць і заходзіць", а наадварот, Зямля вакол яго абарачаецца (гэта ў паслярэвалюцыйныя гады былі праэкты розных энтузіястаў-аматараў змяніць мову, і перапісаць "Вайну і мір", каб там аблокі над Аўстэрліцам не плылі, і нават іх гнаў не вецер, а паветраныя плыні перамяшчалі замёрзшыя водныя масы): ну, для агітацыі і прапаганды / штодзённага ўжытку "рэвалюцыя" больш карысная/зразумелая, чым "падзеі, якія некаторымі сваімі аспектамі нагадваюць "банкетныя кампаніі"...
freedom from secularism

(no subject)

Некалькі слоў пра "саюзную дзяржаву". Спярша — пра ўніфікацыю заканадаўства...

Не тое, каб нічога не робіцца: у часы прэзідэнства Мядзведзева і ў нас з'явіліся ўсе гэтыя "ГУ", "КУП" і г. д. Але, паколькі я маю дачыненне да выдання кніжак, то магу сказаць пра капірайты: у расійскіх выданнях пасля значка (с) ідуць ініцыялы, потым прозвішча, коска, год. Наш інстытут увесь час рабіў гэтак жа (хіба што ў нас не так шмат "аўтарскіх" кніжак), але зараз кніжкая палата паведаміла, што "па-беларуску" трошкі не так: знак, прозвішча, ініцыялы, коска, год.

А зараз — пра прапаганду (ну, вымушаны я яе глядзець, дык і не магу маўчаць!)...

Учора па "Жыць здорава!" расказалі пра небяспеку цюбінгаў (не ведаю, дзе гэты эпізод на афіцыйным сайце!). Я тады сядзеў на працы, нічога такога не бачыў, але гэта было адно з першага, што мне паведаміла маці.

Пра небяспеку цюбінга паведамлялі нават у навінах: што па таму ж "Першаму" (тут, тут і тут; пошук таксама дае выпускі навінаў а 18:00 і 21:00), што па "НТВ" (таксама тройчы: тут, тут і тут), што па "РТР" (тут і тут) што па "Міру" (і нават сёння), някажучы пра больш раннія навіны.

Але наша прапаганда яшчэ нічога для сябе не вырашыла: калі "СБ" ("глухая" спасылка на якую стаіць у гамельчан) ідзе наезджаным расійскім шляхам, то СТВ "пайшоў сваім"!

* * *

Здзівіла адна падрабязнасць сустрэчы Пуціна, Пашыняна і Аліева-малодшага: такая доўгая лекцыя аб актуальным становішчы тым, хто хаця б па пасадзе павінен быць "у тэме" (някажучы аб тым, што ў нечым яны і ўдзельнічалі)! Калі Пашыняну няма куды падзецца: вайну прайграў, і ўвогуле Расія ў любы момант можа "адключыць газ" (нават іранскі: трубу "Газпром" даўно купіў), то як гэта цярпеў Аліеў, мне не зразумела! Падазраю, што калі ў адказ ён не зробіць якую гадасць, ён сам сабе паважаць не будзе!..
udmurtia

(no subject)

Не атрымліваецца ў мяне хутка складаць чарнавік кампіляцыі..

Хаця, з другога боку, шмат якія цытаты будуць ужыты ў даўно разрэкламаваным тэксце. Таму пакуль што пра нешта іншае.

Ёсць цытата з Кітаб-і Аҟдас (я спрабаваў быў ужываць "қ", але ў спалучэннях "қ" + "д" яго немагчыма адрозніць ад "к" звычайнага):

65. Было прадпісана ў Баяне, каб шлюб залежаў ад згоды абодвух бакоў. Жадаючы ўстанавіць любоў, адзінства і згоду сярод Нашых слуг, Мы абумовілі яго, пасля таго, як жаданне пары стала вядома, дазволам іх бацькоў, каб варожасць і нянавісць не паўсталі сярод іх. І ў гэтым Мы маем яшчэ і іншыя мэты. Так прадпісвае Наш запавет.

Для небаха'і, на ўсякі выпадак (што калі не звернуць дастатковай увагі на "каб шлюб залежаў ад згоды абодвух бакоў"?!), лепш удакладніць, што "Што тычыцца пытання адносна шлюбу па Закону Бога: спачатку ты мусіш выбраць таго, хто табе падабаецца, а затым гэта стане прадметам згоды бацькі і маці. Да таго, як ты зробіш свой выбар, яны ня маюць права ўмешвацца" [SAB, 85:1], але галоўнае, з-за чаго ў мяне не паднялася б рука не ўключаць яе ў кампіляцыю, — яна падкрэслівае, на якія ахвяры гатовыя пайсці баха'і дзеля адзінства!..

Але ўсё роўна, трэба прыдумаць, чым яе абраміць. Пакуль не ведаю, і пакідаю амаль адзінокай...
freedom from secularism

(no subject)

Калі я ўчора не знайшоў у сеціве тое, што меў няшчасце чуць па тэлевізары, выказаў меркаванне, што "прапаганда (прынамсі, РТР-Беларусь/СТВ) схамянулася, і зараз "замятае сляды". Але прапаганда ўзятая разам спыніцца не можа, і ўжо сёння нас радуюць, што "сёння яно [інтэрв'ю Рыгорыча] нумар адзін у трэндах YouTube".

Так, ёсць людзі, чыім прафесійным абавязкам з'яўляецца глядзець/слухаць/чытаць усё гэта. Што праўда, вынікі несур'ёзныя...