January 11th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Цікавая рэч: калі ў суботу галоўнай навінай нашай прапаганды было тое, што рыгорычавы навагодні зварот паглядзела 6,5 млн чал., то хаця я меў няшчасце сёння раніцай пачуць нешта падобнае пра яго інтэрв'ю (а таксама, што розныя СМІ яго расцягалі на цытаты), то такое адчуванне, што прапаганда (прынамсі, РТР-Беларусь/СТВ) схамянулася, і зараз "замятае сляды": нічога такога знайсці не атрымалася...

Вазьму адну цытатку і я. Спачатку на пытанне пра рускіх ён вырашыў пашырыць тэматыку: "прытым не рускія, а ўсе расіяне, у тым ліку і рускія", — але потым: "Вы толькі што сказалі, мы паходзім ад аднаго кораня".

Не, вядома, як сказана ў адной з малітв баха'і: "О Ты, спагадлівы Госпадзе! Ты парадзіў усё чалавецтва з аднаго кораня. Ты наказаў, што ўсе павінны належаць адной сям’і. У Тваёй Святой Прысутнасці яны ўсе Твае слугі, і ўсё чалавецтва знайшло прытулак пад Тваёй Скініяй; усе сабраныя разам ля Твайго Стала Шчодрасці; усе асветлены святлом Твайго Наканавання". Але тады чым, напрыклад, фіны ці венгры адрозніваюцца ад якой мардвы ці карэлаў? Калі так, то ўсе людзі — браты, і час далучацца да "цывілізаванага сусвету"!..

Наша прапаганда неяк стала падкрэсліваць рэлігійны бок адзінства (акрамя вядомага "міжрэлігійнага ліста" можна згадаць матэр'ял пра Іўе, нешта такое было сказана і паміж блокамі "Контураў" [няма ніякай ахвоты валаўліваць]). Спрачацца з гэтым не буду ("калі дзейнічае гэта аб’яднаўчая сіла, праніклівы ўплыў Слова Бога, тады адрозненні звычаяў, укладаў, звычак, ідэй, меркаванняў і нораваў упрыгожваюць сусвет чалавецтва"), але, баюся, што большасць рэлігійных аб'яднанняў гэтым не скарыстаюцца, а калі што, то ўлады таксама схамянуцца...