January 7th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

"Свабода" працягвае абмяркоўваць УНС. Латушка спрачаецца з Ціханоўскім (праўда, апошні тэкст з "Нямецкай хвалі"), але Карбалевіч тлумачыць, што спрэчка (амаль) бессэнсоўная: паколькі "ўдзельнікі [УНС] абіраюцца" толькі "Саветамі дэпутатаў [усіх узроўняў] і найбольш шматлікімі грамадскімі аб'яднаннямі", то трапіць туды хоць каму з не-"ябацек" амаль немагчыма.

Дарэчы, гэты Ўказ выклікае і іншыя пытанні: чаму "ўдзельнікаў і запрошаных асоб шостага Усебеларускага народнага сходу" менавіта "2700 чалавек", з іх удзельнікаў "ад кожнай вобласці — не больш за 310 чалавек, ад г. Мінска — не больш за 370 чалавек" (ну, ніяк гэтыя лічбы не вынікаюць з гэтых і гэтых данных!)? Нават новая дзіўная ініцыятыва (напрыклад, з чаго яны ўзялі, што "Facebook і "Аднакласніўкі" менш прадстаўнічыя, чым Viber і Telegram? Я, напрыклад, нічым з пералічанага не карыстаюся) больш зразумелая ў гэтым сэнсе.

Але ўсё гэта — толькі пра тое, што гэты сход нікога не прадстаўляе, што я ўжо абмяркоўваў. Хаця, з другога боку, Рыгорыч жа "прапаноўваў" уваходзіць у "найбольш шматлікія грамадскія аб'яднанні" (напрыклад, у прафсаюзы; у які БРСМ вербальных прапаноў, здаецца, не паступала, але гісторый пра тое, як ставяцца да "недзяржаўных" валанцёраў, насамрэч, больш за адну).

Але і пра "карпаратывісцкую дзяржаву" я таксама ўжо пісаў (здаецца, неаднаразова, у якасці "першага лепшага" можна згадаць мой каментар на "прафсаюзную прамову", хаця недвухсэнсоўна я, здаецца, выказаўся пазней). Адзінае, што тут можна дадаць, дык гэта параўнаць з сітуацыяй ва ўсходняй суседке з яе АНФ, выказваннямі, падобнымі на тое, што "не толькі благое было звязана з" (с) Мусаліні, і нават Фондам падтрымкі дзяцей з цяжкімі пагражаючымі жыццю і хранічнымі захворваннямі (што за "карпаратывісцкая дзяржава" без "распілу"*!).

Як бы ні ставіцца да Гасана Гусэйнава, трэба разумець, што з 1990-х ён спрабуе працаваць гэткім Віктарам Клемперерам, які вывучае мову адной восьмай сушы. Дарэчы, там, калі хто памятае, вельмі абурыліся, калі "Times" назваў "Машу і мядзведзя" "пуцінскай прапагандай": нават не заўважылі, як мова адфарматавала свядомасць. У нас, дзякаваць Богу, прапаганда (здаецца) гэтым не займаецца: "выязджае" на старым савецкім (я, што праўда, яшчэ адзываюся на рыгорычавы "анты(дробна)буржуазныя" наезды, але гэта ўзроставае! Здаецца, ніхто не памятае словы Рыгорыча пра "Матэрыялізм і эмпірыякрытыцызм"; "Расія — радзіма сланоў" ніколі не будзе пра нас; і, як ужо адзначалася, такога доўгага, смачнага, узасос цалавання ж@*ы ўладзе ад нашай прапаганды не чуваць).

* яшчэ пра гэта ж...
freedom from secularism

(no subject)

На праваслаўнае Раство (яшчэ ў канун) спярша "ўзрадвалі" папярэджаннем Беларускай праваслаўнай царкве (нажаль, у апарата "ўпаў наважанага" няма сайту, таму нельга праверыць); а потым - фразачкай пра "царкву, што была пабудавана д'ябал ведае калі", якую можна было пачуць па рэнцівяшнай частцы эфіру СТВ

UPD: Пад вечар у "навінах" "Міра" з'явілася азербайджанская прапаганда (калі хто не ў тэме).
freedom from secularism

(no subject)

Вінаваты: калі Вольф Рубінчык згадваў (можа і не ўпершыню, але на маёй памяці) "Кастрычнік і перабудову: рэвалюцыя працягваецца", я забыў адзначыць, што гэта была назва юбілейнага даклада Гарбачова.

Таму казаць, што гэты "жвавы лозунг" "запускалі ў інфапрастору" не зусім адпавядае рэчаіснасці: так, даклад (з адпаведнымі загалоўкамі) быў надрукаваны ў газетах, але ніякай "нагляднай агітацыі"!.

Дарэчы, я яго памятаю толькі таму, што на ўроку англійскай мовы (я тады трапіў да настаўніцы, у якой вывучэнне было набліжана да паглыбленага, наколькі гэта дазвалялі звычайныя падручнікі) чыталі "Moscow News" (за якімі, што праўда, адстойвалі ў чэргах і куплялі самастойна).

Інакш бы гэта словазлучэнне прайшло бы міма мяне...

P. S. Юбілеі перабудовы і рэвалюцыі я адзначаў адпаведнымі тэкстамі...
freedom from secularism

(no subject)

Ітак, у вядомых падзеях Рыгорыч знайшоў "нейкую справядлівасць з боку Трампа". Ён што, сапраўды ўпэўнены ў тым, што насамрэч перамог Трамп? (Не, былі заявы: гэта і гэта, але тады яго можна было разумець па-рознаму.)

Пра тое, што з таго, што адбылося, можна зрабіць дзве галоўныя высновы: што гвалт правакуюць улады, і што прапагандная карціна свету, мягка кажучы, супярэчлівая, сказана без мяне...