January 6th, 2021

Belarus'2020

(no subject)

у апошні тыдзень проста дэжа вю нейкае!..

Учора Рыгорыч зноў узяў і заявіў: "Калі вам не падабаецца цяперашні Прэзідэнт, то толькі выбары могуць вырашыць гэта пытанне". Калі ён гэткія заявы рабіў раней, у мяне нават склалася ўражанне аб яго ўнушаемасці. Зараз ужо не...

Фармуліроўку пра "гэта мае людзі" мы таксама ўжо колькі раз чулі (я памятаю "маіх палякаў", але дапускаю, што былі і больш раннія фразачкі гэткага кшталту)! Доказы феадальнага мыслення (а часам і рэчаіснасці) стамляюць. Мы — самі па сабе, свае ўласныя!..

Тэксты на яго сайце павольна змяняюцца: тэкст пра УНС па-беларуску тут з'явіўся толькі ў гэтым годзе, гэтак жа, як і пра тое, што "не пяройдуць чырвоную рысу — будуць хадзіць" (здаецца, мы гэта чулі, пачынаючы з яго сустрэчы з Пуціным. У "паслабленні" не верыцца!).

Куды сур'ёзней заява, што "калі я захачу сваю ўладу прадоўжыць, дык у мяне ёсць усе магчымасці застацца Прэзідэнтам": нехта спадзяваўся, што "на штыках сядзець няўтульна" ; тык вось: ён — цвёрдадупы!..

Вядома, самая знакамітая яго заява (якая трошкі выбілася як з межаў тыдня, так і дэжа вю), гэта "пакуль апошні амапавец мне не скажа: "Сыходзь", я буду наглуха стаяць у гэтай краіне з вамі плячо ў плячо" (цікава, што афіцыйны сайт пасаромеўся гэтай заявы, а суседскі ТАСС, хаця і працытаваў яе дакладна, у аншлагу АМАП заямніў "народам"). Можна было б пажартаваць і перакруціць гэты фразу ў "стаяць да апошняга амапаўца", але, нажаль, яна ўсяго толькі, па-першае, чарговы раз сведчыць накарысць гіпотэзы аб хунце (хаця не ўпэнены, што гэта дапаможа аналітыцы), а па-другое, паказвае, як іхняе ТАСС разумее пуцінскія словы аб "беларускім народзе".
udmurtia

(no subject)

Нядаўна Вольф Рубінчык выказаў сумненні, што беларусы ў мінулым годзе нарэшце аб'ядналіся. Гэтыя ж сумненні можна аднесці і да "года народнага адзінства".

Аб чым гэта я. Адзінства — адно з асноўных слоў у Пісаннях Веры баха'і, але адмысловай тэматычнай кампіляцыі ніхто не рабіў (назвы "Unity" няма ні тут, ні тут або тут, ні ў спісе, які з'яўляецца, калі націснуць на "плюсік" у Baha'i / Authoritative Baha'i / Compilations).

Напэўна, трэба пачаць рабіць нейкі чарнавік такой кампіляцыі. Нажаль, з-за розных абставін, у мяне не атрымаецца публікаваць хаця б па ўрыўку ў дзень (я нават не вызначыўся з тым, якія з іх перакладаць: з аднаго боку, напрыклад, адзінства Бога, — рэч вельмі важная, але не заўсёды будзе пра тое; з другога, нельга ж зыходзіць толькі з наяўнасці/адсутнасці слова!), і будзе ў мяне "то густа, то пуста".

З-за ўсяго адзначанага вышэй, гэты праэкт (калі яму нішто не перашкодзіць) будзе цягнуцца значна даўжэй, чым гэты год (можа, і ўсё маё жыццё)...

Для пачатку — некалькі ўрыўкаў з "Патаемных слоў"

64 (арабскія). О сын чалавека!
Мая вечнасць — Маё стварэнне, Я стварыў яе дзеля цябе. Зрабі яе адзеннем свайго храму. Маё адзінства — праца Маіх рук, Я зрабіў яго дзеля цябе; апраніся ў яго, каб ты мог быць для ўсёй вечнасці яўленнем Маёй асобы, якая трывае бясконца.

68 (арабскія). О дзеці людзей!
Ці не ведаеце вы, чаму Мы стварылі вас усіх з аднаго пылу? Каб ніхто не ўзносіўся над іншым. Разважайце ўвесь час у сваіх сэрцах, як вы былі створаны. Паколькі Мы стварылі вас усіх з аднаго і таго ж рэчыва, вам належыць быць нібыта адна душа, ісці адной хадой, есці аднымі вуснамі і насяляць адну зямлю, каб з глыбінь вашай асобы вашымі ўчынкамі і дзеяннямі маглі быць праяўлены знакі адзінасці і сутнасць адчужанасці. Вось Мая парада да вас, О супольнасць святла! Уважайце на яе, каб вы маглі атрымаць плод святасці з дрэва цудоўнай славы.

і

61 (персідскія). О сын чалавека!
Расінку з невымернага акіяну Сваёй літасці Я праліў на народы сусвету, аднак не знайшоў нікога, хто б звярнуўся да яе, бо ўсе адвярнуліся ад нябеснага віна адзінства да брыдкіх асадкаў нечыстаты і, задаволеныя смяротнай чашай, адклалі келіх бессмяротнай прыгажосці. Подлае тое, чым яны задаволены.