January 5th, 2021

multylingual jewish

(no subject)

Не ведаю... Сам, што праўда, часцей, чым хацелася б, пішу "як ужо было сказана", "як ужо адзначалася" і г. д., але я не аматар паўтарацца. Таму прысвечаная Ціханоўскай частка чарговага тэксту Вольфа Рубінчыка мяне не ўразіла: усё гэта ўжо было; на нешта (тут ужо я паўтараюся) можна прачытаць адказ у Тамары Эйдэльман; на нешта — напалову адказ, напалову пацверджанне яго думак (напр. пра тое, "што нехта толькі ў жніўні "заплакаў ад болю, даведаўшыся пра Акрэсціна") у Ірыны Халіп (у іх нешта з рубрыкатарам: ёсць, прынамсі, яшчэ адзін яе тэкст; яе муж пісаў прыблізна аб тым жа).

Наконт наяўнасці/адсутнасці ў Ціханоўскай палітычнай суб'ектнасці, з аднаго боку, цяжка спрачацца: як я галасаваў за яе як за "лепшы псеўданім" для байкоту і "супраць усіх", так па-ранейшаму лічу яе ў першую чаргу сымбалем. Што праўда, жыццё (ці дарадцы) прымушаюць яе рабіць нейкія палітычныя заявы, але пакуль што не вельмі атрымліваецца... Але ж (у якасці прыкладаў можна спаслацца як на прыведзенныя Тамарай Эйдэльман, так і на некаторых асоб "старой" апазіцыі) кожны раз пытанне суб'ектнасці варта разглядаць "з чыстага ліста", таму, можа, калі-небудзь у ёй гэта палітычная суб'ектнасць і з'явіцца...

Наконт таго, ці аб'ядналіся беларусы, "і той праў, і той таксама" ;)... Усё ж такі стаўку на "грамадзянскую вайну" зрабіў пэўны бок барыкад (дарэчы, разнабой у сцягах, што назіраўся да пэўнага моманту, кажа за тое, што "недавер/непавага да іншадумцаў" таксама больш уласціва аднаму боку барыкад, чым іншаму. Не тое, каб такога ўвогуле не было, але, наколькі я магу бачыць са сваёй званіцы, недаверлівыя грамадзяне, хутчэй, з'яўляюцца трэцім бокам барыкад).

Каб перайсці ад Ціханоўскай да іншых "пунктаў праграмы", ненадоўга адхілюся ад рубінчыкавага тэксту ў бок "жаноцкасці" нашых пратэстаў: у поўнай згодзе з нашымі феміністкамі у рэйтынгу дзесяці вызначальных момантаў для жанчын у 2020 годзе беларускіх падзей не было. Але (амаль адразу вяртаючыся да тэксту) чаму б "некаму ў Германіі і Францыі" не "ведаць" "падрабязнасцей аб "беларускім прыкладзе"? І ўладам пра Рыгорыча забыць не даюць! (Хаця пакуль бачна іх нежаданне паглыбляцца ў праблему.)

Як ужо адзначалася, чамусьці сярэдняя (меркаваная) працягласць жыцця, якая ўлічваецца ў падліку індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу (калі даць веры Вікіпедыі, ён мусіць называцца так. Што ні галава, то розум!), ніяк не супярэчыць высокай смяротнасці (дарэчы, у ЦРУ новы сайт, і ў адпаведнай старонкі новы адрас, а архіў "Кнігі фактаў аб сусвеце" на ім [пакуль?] адсутнічае). Таму пачытаць гісторыю таго, які індэкс мела Сінявокая, было цікава.