January 4th, 2021

noone

(no subject)

Гэты артыкул, адпаведнае фота з колішняй падборкі Вольфа Рубінчыка, а таксама адна даўняя-даўняя размова абудзілі пытанне: аб чым кажа лёс галубятняў у Мінску?..

У матчыным двары яна знікла (думаю, большасць галубоў на бульвары Талбухіна — нашчадкі яе насельнікаў). У "маім" двары яна таксама знікла, але там яна і з'явілася даволі позна: за савецкім часам там была дваравая хакейная пляцоўка. Так што яе можна і не лічыць. Іншых, якія б таксама ўзніклі на мяжы стагоддзяў, я не ведаю. Дзве іншыя, аб якіх я ведаю, як стаялі, так і стаяць. Хаця іх гаспадары, напэўна, ужа іншыя.

Цікава: чаму іх трымаюць зараз?..