January 3rd, 2021

noone

тое-сёе пра прапаганду

Неяк праязджаў міма мяне "забацькаўскі" аўтапрабег... Што не вельмі цікава — на (прынамсі) адной з машын, акрамя чырвона-зялёнага сцягу, былі і дзяржаўныя расійскія. Але што ўжо цікава: а як тады з усімі "наездамі" на бел-чырвона-белы, як на "калабаранцкі"? Бел-блакітна-чырвоны, як вядома, нічым не лепш! Шызафрэнія, аднак...

Нешта, пераключаючы каналы, спыніўся мой бацька на СТВ, калі там ішло "Зроблена". Некалькі матэрыялаў выклікалі ў мяне пэўны водгук...

Пра ўнутраны турызм. Эпізод пра Белавескую пучшу нагадаў абвінавачванні рубяжа стагоддзяў на адрас Рыгорыча, пра тое, што ён яе вырубаў і страляў зуброў. Не магу знайсці: дзе і як даўно (дакладна да бацькавай хваробы) я пісаў, што на павароце на Мар'іну Горку некалькі год стаяла рэклама: "Тут мог бы быць ваш аб'ект прыдарожнага сэрвісу". З таго часу аб'ява знікла, але аб'ект так і не з'явіўся. Гэта я пра тое, што іх з'яўленне (гэтак жа, як і моднасць Станькава) ну ніяк не звязана з Рыгорычам!.. Дарэчы: у гэтым матэрыяле вельмі цікавая цытата з Рыгорыча пра ўласнікаў, якая супярэчыць яго апошнім "супраць(дробна)буржуазным" наездам...

Здзівіў і рэпартаж з Магілёва: як можна казаць, што ў ім была акультурана набярэжная Дняпра (я так разумею, што яны назбіралі старыя матэр'ялы; нешта падобнае на гэты я знайшоў у тэкставым выглядзе), калі з кадраў бачна, што парк далёка не на набярэжнай, а ў сотнях метраў ад ракі! Яшчэ больш абурыла параўнанне з Пецяргофам: гэта вам не Мазыр (ці Лагойск з Сілічамі) — беларуская Швейцарыя! На Пецяргоф падобны краснаярскі фантан "Рэкі Сібіры", Магілёву да гэтых параўнанняў яшчэ далёка!..

UPD: У "Контурах" не проста расказалі, што першы нарадзіўшыйся ў Сінявокай — з Віцебску (пра гэта прапаганда паведамляла і раней), але і што завуць яго Ромай! (праўда, ніякіх падрабязнасцей, акрамя таго, імя "імя сям'я выбрала загадзя".)

Пакуль хопіць...
freedom from secularism

(no subject)

Яшчэ раз: папа Францішак добра зрабіў, што не прыняў адстаўку Кандрусевіча да яго вяртання на Радзіму. Але з-за вядомай сусрэчы Рыгорыча з нунцыям узнікае пытанне: наколькі Рыгорыч ведаў аб тым, што адстаўка будзе прынята так хутка?.. Так што ён усё роўна не адмыецца!..

Іншая справа, што праз два гады Казімір Велікаселец таксама можа апынуцца ў адстаўцы. Калі Рыгорыч застанецца, у хуткім часе магчымы розныя "весялосці"..
freedom from secularism

(no subject)

Каб быць шчырым, варта прызнаць, што нейкія з гэтых парадаў вельмі падобныя на рыгорычавы (тое, што ён меў на ўвазе)...

Я, дарэчы, не выключаю, што забарону на выезд сапраўды зрабілі, каб не вяртаць грамадзян, падобна таму, як было (у асноўным у Расіі) у "першую хвалю" ("генералы рыхтуюцца да мінулых бітваў" і ўсё такое)... Але атрымалася падобным на савецкі антыяўрэйскі "падатак на адукацыю".

Не зусім пра Сінявокую... Гасан Гусэйнаў, згадаўшы чапекаўскую п'есу, чамусьці сказаў пра "новыя равучыя дваццатыя". Цікава: наколькі ён меў на ўвазе гэта: "Пасля года лакдауна людзі захочуць кампенсаваць упушчанае і паспяшаюцца на вечарынкі, вячэры, фестывалі, шоў, спартовыя мерапрыемствы і падарожжы як мага хутчэй. 2021 год цалкам можа перарасці ў новае лета кахання, творчы экзістэнцыйны час — carpe diem!"?