January 1st, 2021

multylingual jewish

(no subject)

"Свабода", спасылаючыся на тут.бай, "ўзрадвала": Сінявокая на тры пункты "з'ехала" ў рэйтынгу чалавечага развіцця (на першакрыніцы чамусьці ніхто з іх не спасылаецца: рэйтынг мінулага году тут, пазамінулага — тут).

Думаеце, гэта з-за "эфектыўнасці" рыгорычавай антыкаранавіруснай палітыкі? А вось і не: усе данныя, па якім рабіўся рэйтынг, — ціхамірнага 2019 года. Што ж далей будзе?!.

Калі я (дзякуючы адпаведнай старонцы ў Вікіпедыі) у свой час знайшоў рэйтынгі краін па ўзроўню смяротнасці, адпаведная ЦРУшная старонка аказалася не вельмі актуальнай (вось больш новая; нажаль, у іх усе данныя "ацэнкавыя"). Таксама высветлілася, што гэты сайт сапраўды "трымае руку на пульсе", і ў 2019 годзе у ЦРУ таксама гэтых данных не было. Ітак, у 2018 годзе Сінявокая была на 10-м месцы з канца з 226 магчымых, у 2020 — на 8-м з 229. Цікава, што калі спіс краін з нізкай смяротнасцю амаль не змяніўся, то Паўднёвы Судан з першага месца з канца перамясціўся на 20-е, так што па гэтым крытэрыі (а таксама па дынаміцы) стаў лепш за Сінявокую...

UPD: Дарэчы, пра дынаміку... Самые раннія данныя, якія ёсць у архіве сайта, — за 2000 год. Там — дзевяць краін/тэрыторый, аб якіх няма данных, Сербія і Чарнагорыя даны адным радком, але для кожнай краіны свая лічба, і 224 астатніх. З гэтых 224-х (можна нават лічыць, што 226-і, паколькі і ў Чарнагорыі, і нават у Сербіі смяротнасць і тады была меншай за нашу) Сінявокая была 41-й (нажаль, для вызначэння месца прыйшлося зрабіць копі-паст, пераўтварыць у табліцу і адсартаваць). Як той казаў, дзякуй Рыгорычу за наша здаровае жыццё!.. Між іншым, у тыя часы найлепшыя лічбы былі ў Паўночных Марыянскіх астравоў, а ў Катара — 11-я (г. зн. 213/215-я).

АЭСРаўская статыстыка па-ранейшаму неактуальная, як дарэчы, нарэшце знойдзеныя мной ААНаўская і СААЗаўская.

У вядомай, дзякуючы "Нашай Ніве", табліцы у слупке месяцаў слова "total" у 2020 годзе яшчэ не з'явілася (дарэчы, нават чэрвеньскай статыстыкі амаль ні ў каго няма: акрамя Сінявокай, Літвы і Эстоніі, ёсць аб'яднаныя звесткі па Фінляндыі за карасавік—чэрвень, так што тут не папараўноўваеш). Дэмаграфічны штогоднік за мінулы год яшчэ не з'явіўся, і я так і не зразумеў: як з яго "дастаць" патрэбныя звесткі.

Цікава, што па (меркаванай) працягласці жыцця расклад зусім іншы (Сінявокая недзе ў сярэдзіне)...

Карацей кажучы, прарэклмаванае ў застаўцы рыгорычава віншавання "першае месца ў свеце па ахопу насельніцтва меддапамогай" не вельмі нам дапамагае...

Адно суцяшае: калі ў Штатах ці ў Нідэрляндах смяротнасць у гэтым годзе дасягнула паказчыкаў Другой сусветнай, Сінявокай да "кожнага трэцяга" яшчэ доўга...

* * *

Дарэчы, аб Рыгорычы. Яго заява пра нежаданне станавіцца старшыёй УНС (няўжо ён сапраўды мяне чытае? ;)) зноў ёсць толькі на рускамоўнай старонцы. Добра, у яго ўвесь час думкі ўслых; я ж спрабую тлумачыць, што з гэтага можа атрымацца. Чым больш ён будзе думаць, тым лепшы варыянт паспеюць прыдумаць Лябедзька і Ка (нажаль, я аніводнага не бачыў :( ).