August 13th, 2020

freedom from secularism

(no subject)

Сёння на тым самым прыпынку, дзе я калісьці бачыў нават не ўлётку, а невялічкі артыкул пра "сіёнаамерыканскі імперыялізм", вісела (а можа і зараз вісіць!) улётка "Не верце дзяржаўным СМІ" з (у т. л. і) пералікам страйкуючых прадпрыемстваў (дарэчы, знайшоў я нарэшце навіну з падобным спісам! Вядома, што зараз ён out of date).

Дык вось, паколькі інфармацыйнае табло паказвала, што наступны аўтобус трэба чакаць ажно 8 хвілін, вырашыў я колькі прыпынкаў прайсці пешкі і заўважыў тралейбус таго самага чацвёртага дэпо, якое было ў абодвух спісах. Ці то данныя ўлёткі не зусім дакладныя (у адрозненне ад матэрыялу RFI, у ёй, здаецца, не было сказана пра другую смену), ці то страйк — італьянскі (калі я ўчора ездзіў паліваць кветкі на сваю кватэру, частку дарогі назад ехаў маршуртам, прыпісаным да трэцяга дэпо: ён рухаўся так марудна і так доўга стаяў на прыпынках, што я гатовы паверыць, што "па-італьянску" страйкуюць і іншыя дэпо, прынамсі, некаторыя кіроўцы). Усё добра (у рэшце рэшт, усе "-трансы" — калі не дзяржаўныя/рэспубліканскія, то камунальныя прадпрыемствы), але Рыгорыча больш клапоціць "рэальны сектар эканомікі" (яго паводзіны пачатку пандэміі яскрава аб гэтым сведчылі), так што я не ўпэўнены, наколькі яго ўразіць менавіта страйк грамадскага транспарта... За тое нават такому "хулігану" як Букоўскі яны не падабаліся.

Месца маёй працы знаходзіца недзе пасярэдзіне (і трошкі ўбок) паміж Вольфам Рубінчыкам і Камароўкай. Таму на прыпынку каля апошняй я паспеў заўважыць яшчэ адну ўлётку (былі бачныя сляды такой жа, але здзёртай): "Яны лічылі вашы галасы". Краіна павінна ведаць сваіх герояў! (Іх жа насамрэч больш, чым два. Ці нават пяць [... + МУС + КДБ + Мінабароны].) Праўда, напрыклад, мой голас лічыў нехта іншы, таму гэты "пачын" трэба зрабіць агульнарэспубліканскім.

Гэты каментар ад "Нямецкай хвалі" нагадаў мне яшчэ адну рэч, якую я ўсё забываю напісаць: Рыгорыч жа прызвычаіўся да нелегітымнасці (нават тое, што ён стаў "перадапошнім дыктатарам", а яшчэ на чарзе Орбан, Дуда, Эрдаган, які, што праўда, як і Пуцін, толькі часткова еўрапейскі, і г. д., ніколькі яго легітымнасць не павялічыла). Адкуль спадзяванні, што ўжо гэтую ступень ён не перажыве (прынамсі, у якасці "гаранта")?
Belarus'2020

(no subject)

Спачатку — інфаграфіка ад Бі-Бі-Сі (падкрэсліваю: пазначана не колькасць удзельнікаў пратэстаіў, а толькі колькасць затрыманых, пры чым апошні радок — толькі ў Мінску) [UPD: Толькі зараз заўважыў, што тут два "Пасля 10 жніўня". Думаю, другі раз трэба чытаць "Пасля 11 жніўня"]:


Заўтра нас чакаюць дзве цікавыя падзеі: міністры замежных спраў ЕС нарэшце правядуць нараду па сітуацыі ў Беларусі, а ў нашым Мінінформе збіруць журналістаў.
UPD: Як той казаў, пакуль вярстаўся нумар... Ну, і, вядома, будзем чакаць вынікаў апошніх выступаў (гэтага і гэтага). Вызваленнем вязняў гэта ж абмежавацца не павінна?..

Расійскі "The Insider" апошнім часам прысвячае Сінявокай месца не толькі ў навінах. Пачну з даволі калі не аптымістычнага, то кампліментарнага параўнання з Мальчышам-Кібальчышам. Потым — параўнанне Ціханоўскай з рознымі гістарычнымі асобамі (UPD: "Нямецкая хваля" зноў кажа, што Ціханоўская — гэта сімвал). І нарэшце — нешта кшталту прагнозу (другое "нешта" — (с) расійская "Свабода"). З Паўлоўскім больш-менш зразумела: ён кажа пра магчымасць вайсковага перавароту (для лёсаў калег Рыгорыча гэта — звычайная з'ява!), хаця астатняе для мяне неяк цьмяна; а вось Гушчына мне зразумець цяжэй: якія ж ён бачыць альтэрнатывы?

Пра Сінявокую нават NHK згадвае:


І пра каранавірус. (Ён жа, нягледзячы на тое, што зараз уся ўвага на наступствы выбараў, так і не скончыўся!) Як казаў калісьці Лябедзька, "Лукашэнка зрабіў выбар паміж колькасцю беспрацоўных і колькасцю памерлых — галоўнае, каб было менш беспрацоўных" (не тое, каб я пра гэта не пісаў, але да такой фармуліроўкі не дадумаўся!.. Шкада, што, у адрозненне ад астатніх сённяшніх спасылак, да яе без дапамогі нечага кшталту псіфона не дабрацца!). Але пратэстаў Рыгорыч не пазбег. І каму зараз цікава, што, напрыклад, у Швецыі і Вялікай Брытаніі, нягледзячы на розныя страгэгіі барацьбы з каранавірусам (у Швецыі, як і ў Сінявокай, ніякіх карантынаў не было), вынікі аднолькавыя? (Г. зн. я ў сваім "разуменні Рыгорыча" меў рацыю.) Толькі будучыя гісторыкі будуць аддзяляць невялікую колькасць яго станоўчых рашэнняў ад процьмы адмоўных...