August 12th, 2020

freedom from secularism

(no subject)

Нешта сёння дзіўнае: амаль усе сайты (нават гугл з юцюбам!) з раніцы працуюць (можа, толькі якую "Свабоду" трэба глядзець з якім псіфонам; а некаторыя, наадварот, без яго працуюць лепш)!

Вырашыў напісаць некалькі слоў пра старое (прынамсі, ногі ўсё раўно адтуль растуць). Сабраўся з сіламі і заўважыў, што сапраўднае інтэрв'ю Гардону і тое, што размешчана на афіцыйным сайце — дзве вялікія розніцы (але ўсе наезды на дэмакратыю: што пра Францыю vs Украіна, што заклікі да той жа Украіны "не страляць" калі "аджымалі" Крым, засталіся і ў скарочаным варыянце).

"Как трудно расставаться со сценой артисту!.. Ведь для артиста сцена — это жизнь! Оставь артиста без сцены, — и ты оставишь его без жизни! Ведь мы больше ничего не умеем делать!.." (с) ранні Ляпіс Трубекцой.

Пра каранавірус: не, ну добра, не пажадаў "уводзіць войскі і АМАП" тады (хаця зараз бы ўсе да іх прызвычаіліся), але калі ён ужо ведае тых двух, хто ўвёз вірус у Сінявокую, то чаму не выявілі ўсе іх кантакты, чаму яшчэ знаходзяць новых?! Навошта тады нам наш аўтарытарызм?.. Але па-ранейшаму працягваю лічыць, што шмат яго выказванняў сапраўды ўспрымаліся занадта літаральна (у т. л. "Вы бачыце тут вірусы?!"), трэба гэта разумець "вобразна" (с) мой бацька да свайго інсульта.

Адносна мяккая рэакцыя Зяленскага на паводзіны Рыгорыча ў нечым адпавядае "заяве васьмі" з прапановай дыялога (у апошнія тыдні некаторыя навіны, напрыклад, спіс страйкаў, не магу знайсці на тых сайтах, дзе іх бачыў упершыню). Да таго ж яна ў чымсцьці вымушана, бо Рыгорыч гандлюе "вагнераўцамі": хто што прапануе...

Мір глабалізуецца, і ад гэтага трэба абараняцца!

З "таго боку барыкад" таксама можна было пачуць дзіўныя рэчы (напрыклад).
freedom from secularism

(no subject)

Каранавірус зрабіў Рыгорыча яшчэ больш вядомым у свеце. На некалькі разоў згаданым лінгвістычным сайце 5 жніўня адна японка ў мяне спыталася:

Я толькі што прачытала адзін артыкул аб Вашым прэзідэнце. Там напісана, што ён сказаў народу: зараз вам дапамогуць такія рэчы, як водка, лазня, катанне на каньках ... Гэта праўда? Жах. Чаму да гэтага часу ніхто не змяніў яго.

(У яе, як і ў мяне, хворыя бацькі, таму яна не вельмі ўважліва сочыць за навінамі, і таму толькі "зараз".) Прыйшлося адказваць:

Ну, наш прэзідэнт шмат чаго кажа... Адказ на пытанне, чаму яго да гэтага часу ніхто не зменіць, — вельмі доўгі, пачынаць трэба з самога 1994 года, са знікнення палітыкаў і шмат іншага, што адбывалася ў Беларусі. Вось у бліжэйшую нядзелю ў чарговы раз будзем спрабаваць яго змяніць.

На што мне ў той жа дзень было адказана:

Паспрабуйце змяніть прэзідэнта. Спадзяюся, што ў вас будзе добры (нармальны) іншы выбар.

А ўчора дададзена:

Здаецца, вам не атрымалася змяніць "зло" ... ;). Не падайце духам!

На што я адказаў:

Пакуль не! :( ... Падаць духам не збіраюся!..

... А летась я ёй прапаноўваў скарыстацца нашым бязвізам!..
freedom from secularism

(no subject)

усё забываю здзівіцца: чаму Рыгорыч выбраў сабе такую сіметрычную лічбу?

UPD: Дастаткова дадаць дужкі, як атрымаецца тварык: 8(0,0)8 (першапачаткова я палічыў гэта "слонікам у акулярах" і думаў, што нулі лепш замяніць літарай "о", але зараз не ўпэўнены).
freedom from secularism

па слядох некаторых каментароў

Як шчыра канстатуе загаловак майго ЖЧ, я вельмі павольна станаўлюся баха'і.

Увогуле, баха'і ў палітыцы не ўдзельнічаюць. Таму шмат у чым мае апошнія пасты выходзяць за межы дазволенага, бо "ёсць адзін выпадак, калі можна крытыкаваць існуючы грамадска-палітычны парадак, не будучы абавязкова вымушаным падтрымліваць ці супрацьстаяць якому-небудзь існуючаму рэжыму. І гэта метад, прыняты Ахоўнікам у яго "Мэце новага сусветнага парадку". Яго крытыка сусветных умоў, акрамя таго, што носіць вельмі агульны характар, з’яўляецца абстрактнай; гэта значыць, замест таго, каб асуджаць існуючыя ўстаноўленыя арганізацыі, ён ідзе глыбей і аналізуе асноўныя ідэі і канцэпцыі, якія былі адказнымі за іх стварэнне. Гэта з’яўляецца проста інтэлектуальна-філасофскім падыходам да праблемы сусветнага палітычнага крызісу, і няма пярэчанняў, калі вы хочаце паспрабаваць такі метад, які адразу ж пераносіць вас з сферы практычнай палітыкі ў палітычную тэорыю. Але паколькі немагчыма правесці дакладную мяжу паміж тэорыяй і практыкай, Вы павінны быць вельмі асцярожнымі, каб выкарыстанне такога метаду не стала вельмі вольным" [LG, 1469].

На сусветным узроўні ў мяне гэта больш-менш (спадзяюся, што хутчэй больш, чым менш) атрымліваецца. Але вось на мясцовым... Не ведаю чаму, не атрымліваецца ў мяне абстрагавацца (у Нацыянальнага Духоўнага Сходу ЗША гэта лепш атрымліваецца!). Цяжка, напрыклад, даволі папулярны калісьці лозунг "Беларусь — у Еўропу" (з абурэннем рыгорычавым "я свой народ за цывілізаваным светам не павяду") перакладаць як (зноў жа, напрыклад) імкненне да частковага (большага, чым зараз) ажыццяўлення прынцыпаў Веры.
freedom from secularism

рытарычне пытанне

А вось цікава: ці не павінны "Мінсктранс", "Сталічны транспарт і сувязь" ці Мінгарвыканкам (нават уявіць не магу: хто яшчэ мог бы быць адказным?!) паведамляць "мінчанам і гасцям сталіцы" аб тым, што цягнікі метро спыняюцца не на ўсіх станцыях? Чаму ж маўчаць? (Не, па громкай сувязі я пра гэта яшчэ ў падземным пераходзе чуў, але каб загадзя ведаць, куды ісці і як скласці маршрут?)