August 11th, 2020

freedom from secularism

(no subject)

Самае цікавае, што немагчыма прадказаць: да чаго адключаць доступ у наступны момант: некалькі хвілін таму быў у аптэцы, дзе сказалі, што адключылі тэрмінал...

UPD: Збегаў яшчэ ў адну аптэку (прыблізна праз чатыры прыпынкі) — там карткі прымаюць. У якасці бонуса на ўласныя вочы пабачыў хлопцаў з каскамі і ў камуфляжы побач з Белдзяржрадыёкампаніяй..
freedom from secularism

(no subject)

Некаторыя сайты ўсё роўна не адкрываюцца, нейкія спасылкі не памятаю.

Спачатку — інфаграфіка ад Бі-Бі-Сі:


Адразу, каб не вяртацца да гэтай крыніцы: на "лайв-ленце" (на жаль, спасылкамі на асобныя паведамленні іх сайт з ЖЧ не дзеліцца) заўважыў дзве памылкі: учора (са спасылкай на тут.бай) паведамлялася пра "вугал Кальварыйскай і Машэрава" (нават крывы "новы" праспект да Кальварыйскай не даходзіць: яе перасякая вул. Дамашэўская, а фота яшчэ, здаецца, і па той бок пуцеправода над чыгункай зроблены!), а сёння згадалі "750-й" (!!) расійскі рэгіён (нулік лішні).

Паслявыбарныя паводзіны Рыгорыча прымушаюць мяне думаць, што Саннікаў мае рацыю, у т. л. і пра каранавірус.

Дзіўная рэч, але ствараецца ўражанне, што гэта меркаванне не вельмі далёкае ад рэчаіснасці (прыклад "Еўраньюс" не паказальны: УДТРК валодае яго акцыямі): пакуль што ўсе заявы нагадваюць "размовы на карысць бедных", прынамсі, чакаюць, калі будзе сфармуліравана агульнаеўрапейская пазіцыя. Калі ўлічыць, што ў Францыі ўзніклі праблемы ў Нігеры, Балгарскія пратэсты нават калі спыняцца, будуць патрабаваць ад Еўрасаюза пэўных рашэнняў, то зноў Захаду будзе не да нас, і мая гіпотэза пра Чыжыка робіцца ўсё больш верагоднай.

Не ведаю чаму, але раней мяне Астравецкая АЭС не вельмі цікавіла. Прачытаўшы гэты (магчыма, "баян"), я падумаў, што разграбаючы ўсе наступствы яго рашэнняў проста немагчыма застацца папулярным!..

Нешта я распісаўся (а з другога боку, тое-сёе састарэлае выкінуў)... Усё з-за нестабільнасці інтэрнету...
noone

(no subject)

Як НЕаматар Цоя (недзе я пра гэта пісаў, паўтараць не хачу, а пошукавікі не знаходзяць! :( ) не мог устрымацца, каб не адзначыць, што назва матэрыяла Вольфа Рубінчыка (з тым самым Цоем) адсылае да назвы песні Янкі Дзягілевай