August 7th, 2020

freedom from secularism

(no subject)

Бі-бі-сі таксама паспрабавала расказаць аб "нябітым" пакаленні ў Cінявокай і яго ўдзеле ў бягучых выбарах.

Можа я чаго недабачыў, але мне здаецца, што ні Андрэй Ягораў, якога Бі-бі-сі назвала аўтарам тэрміну, ні Сямён Печанко, хто пісаў пра "няпуганае", і на якога раней спасылаўся Вольф Рубінчык, ні апошні (калі, вядома, не прыцягнуць сюды за вушы яго каментар у маім ЖЧ), ні ... не залучалі ў гэта пакаленне прадстаўнікоў праіўладных арганізацый (БРСМ, "Белая Русь" і г. д.). Думка цікавая і вартая медытацыі...

Але, здаецца, гэта адзіны новы ракурс, у якім сітуацыя яшчэ не разглядалася "на месцы".

Паглядзеўшы на каментары, я вырашыў, што патрэбна невялікае ўдакладненне: апошнім часам (з лютага 2013 года — свядома), калі я кажу і чую слова "пакаленне", я разумею пры гэтым не толькі тое, што "яго прадстаўнікі падзяляюць адну гістарычную эпоху, сутыкаюцца з аднолькавымі ключавымі гістарычнымі падзеямі і сацыяльнымі ўплывамі, знаходзяцца на тых жа жыццёвых фазах", але і тое, што "яны падзяляюць пэўныя агульныя перакананні і мадэлі паводзін" (вось толькі на тое, наколькі яны "ведаюць пра досвед і асаблівасці, якія яны падзяляюць са сваімі аднагодкамі, і падзяляюць пачуццё прыналежнасці да дадзенага пакалення", я, напэўна, ўвагі не звяртаю).
freedom from secularism

і тым не менш...

На "Свабодзе" з'явіліся "пяць вострых пытанняў да Ціханоўскай і аб’яднанага штабу". Не тое, каб яны там не з'яўляліся раней, ці то гэта "Свабода" такая вумная, што першая іх задала, але я вырашыў скарыстацца інфармацыйнай нагодай, каб напісаць колькі слоў пра першае пытанне (бо раней я больш пісаў пра другое).

Дык вось, сама Ціханоўская спадзяецца, што ёй "на дапамогу яўна (sic!!!) прыйдуць нашы (??) палітыкі" (а 5:30). Улічваючы, што, як ужо адзначалася (і не толькі мной), больш ніхто з аб'яднаным штабам аб'яднацца не жадае, палітыкі мусяць быць альбо ў гэтым штабе (у матэрыяле сказана толькі пра эканамістаў), альбо гэта — чарговы доказ дамовы Цапкалы/Бабарыкі з дзейсным чынавенствам, альбо нас чакае нейкі цуд!..