August 6th, 2020

freedom from secularism

наўздагон

Разглядаючы згаданы ў мінулым пасце вікіпедыйны спіс знакамітых баха'і, я заўважыў там спасылку на спіс "былых баха'і" (як парушальнікаў Запавету, частка з якіх чамусьці пералічана ў асобным артыкуле, так і тых, хто сам аб'яўляў аб выхадзе з Веры).

Ён, канечне, вельмі кароткі. Нават сярод знакамітых людзей такіх было значна больш! У адной "Bibliography of English-Language Works on the Bábí and Bahá’í Faiths 1844—1985" у адпаведным раздзеле, наколькі я памятаю, былі пералічаны і іншыя парушальнікі Запавету. А другой групе, напрыклад, належыць і Рэнат Ібрагімаў (ён, праўда, адсутнічае ў англамоўнай Вікіпедыі і хавае, што некалі быў членам абшчыны).

Вядома, можна спаслацца на сведчанні іншых людей, але гэта "іх слова супраць яго слова". Ён быў "засвяціўся" на старонках (прынамсі, рускамоўнай версіі) бюлетэня "One Country", але такое адчуванне, што на прасторах Інтэрнету гэты нумар (і рускамоўная версія ўвогуле) адсутнічае. Але аднойчы ён прагаварыўся: як бачна з перадачы "Хто хоча стаць мільянерам?", ён добра ведае, што апошняя (на цяперашні час) рэлігія — не іслам, а менавіта Вера баха'і.