August 5th, 2020

freedom from secularism

(no subject)

Як я і меркаваў, усе перашкоды ў правядзенні перадвыбарных пікетаў і мітынгаў, што пачаліся ў апошні час, абыходзяцца без згадак "вагнераўцаў". Што праўда, іх чамусьці згадаў Цапкала, даўшы-такі аргумент на карысць "рукі Масквы" (ён што, не памятае, што Крым-2014 пачаўся з "запрашэння" ад Януковіча?!).

Паспрабаваў пачытаць апошні выступ Рыгорыча (перакладаць на мову тытульнай нацыі нават у яго прэс-службы сіл не хапіла!) Цікава заўважыць, што я ўжо даўно не бачу (што праўда, і зазіраю нячаста) на яго сайце поўных тэкстаў выступаў; так, пераказы, не лепшыя і нягоршыя за якія апазіцыйныя. Але і скарочаны да канца асіліць не здолеў!..
freedom from secularism

з чаго гэта Пінск стаў лічыцца сталіцай беларускага Палесся?!.

Згадка Вольфам Рубінчыкам Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта нагадала мне пытанне: чаму сталіцай беларускага Палесся лічыцца Пінск? "За палякамі" цэнтрам Палескага ваяводства быў Брэст, савецкай Палескай вобласці — Мазыр (я, праўда, чуў версію, што абласным цэнтрам быў прызначаны чыгуначны вузел Калінкавічы, але, з-за адсутнасці там інфраструктуры, Мазыр выконваў абавязкі абласнога цэнтра*). Пінск "не пры справах" (так, было калісьці Турава-Пінскае княства, але чаму тады не Тураў?). Там, праўда, больш помнікаў архітэктуры, але, калі я там быў апошні раз, гэтыя помнікі былі сапсаваны сайдынгам.

Дарэчы, пра Пінск і "пінчуцкую гаворку", якой насамрэч (насуперак артыкулам у Вікіпедыі: што рускамоўнай ці наркамаўскай, што — у меншай ступені — тарашкевічнай) была напісана "Пінская шляхта" (і чаму гэта Язэп Янушкевіч не абураецца?! — Даўно не бачыў, трэба будзе спытацца!). Дык вось, у Пінску я пінчуцкай гаворкі не чуў, чуў я яе ў Століне!

У згаданага Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта гісторыя не меншая за гісторыю Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта: першы ўзнік у 1944 годзе на базе Рагачоўскага настаўніцкага інстытута, гісторыя якога, у сваю чаргу, цягнецца да 1927 года. Другі ж узнік толькі ў 2006 годзе на базе Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, які вядзе сваю гісторыю з таго самага 1944 года, калі Рагачоўскі настаўніцкі інстытут апынуўся ў Мазыры, і філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў Пінску, які ніяк не мог з'явіцца не толькі раней за 1933 год, які БДЭУ лічыць годам свайго нараджэння, але і раней за ўз'яднанне Беларусі (а хутчэй за ўсё — гэта ўжо пасляваенная ўстанова).

Карацей кажучы, Мазыр — у сталіцы Палесся! У яго і трамвай ёсць! ;)

* UPD: Гэта версія ёсць у рускамоўнай Вікіпедыі. Чаму расіяне пра Беларусь ведаюць лепш за аўтахтонаў?!
freedom from secularism

to whom it may concern ;)

Нельга казаць, каб я часта зазіраў на сайт adherents.com, але, здаецца, яшчэ ў гэтым годзе камусьці яго рэкламаваў. І вось ён не тое, каб не адкрываецца, але пад гэтым імем існуе нейкі новы. Копіі старога, што праўда, захаваныя ў архіве Бібліятэкі Кангрэса ЗША.

Жаданне зноў зазірнуць на гэты сайт узнікла, калі ў каментарах да мінулага паста я згадаў некаторых вядомых баха'і. Я памятаў, што там ёсць адпаведны спіс! Што праўда, у нізе яго ёсць папярэджанне:

У студзені 2000 г. Adherents.com нідзе ў Інтэрнэце не мог знайсці вэб-старонку "Знакамітыя баха'і". Як і для іншых груп, у якіх няма такой старонкі (квакеры, баптысты, зараастрыйцы і г. д.), мы зрабілі сваю. Адной з асноўных крыніц гэтай інфармацыі стаў Даведнік для даследаванняў баха'і (http://bahai-library.org/books/rg/rg.biblio03.html). Іншай крыніцай была старонка "Вернікі" (http://members.ozemail.com.au/~lingua/main.htm; URL больш не дзейнічае). Таксама некаторыя імёны былі ўзяты з сайта "Vizier Baha'i", які раней існаваў па адрасе: http://www.vizier.bahai.nl/geschiedenis.html.

Як бачна, на гэтай старонке (ужо зверху) таксама існавала спасылка на такі ж спіс у Вікіпедыі. Але і гэты спіс няпоўны (прынамсі, там няма Гары Белафонтэ, можа, і яшчэ каго...). Вось такія баха'і сціплыя людзі!..