July 21st, 2020

multylingual jewish

(no subject)

Не памятаю, чаму я не адзначыў гэта своечасова як навіну. Потым было позна, але...

Калісьці (здаецца, пасля заканчэння збора подпісаў, а можа нават і за некалькі дзён да таго) паміж шклом на аўтобусным прыпынку "Станцыя метро "Парк Чалюскінцаў" (у напрамку цэнтру, потым тую ж лістоўку я бачыў і на прыпынку "Станцыя метро "Маскоўская" побач з БАТУ) з’явілася некалькі паперак фармата А4 з тэкстам пра тое, што пад бел-чырвона-белым сцягам адбывалася калабарацыя з фашыстамі [неактуальная тэма: колер сцяга ўжо не раз'ядноўвае (гл. чарговы таму доказ)] і ... што нашу апазіцыю падтрымлівае "сіёнаамерыканскі [sic!!! нават не наадварот!] імперыялізм" (здаецца, нешта было і з таго, пра што паведамлялася еўрапейскімі змагарамі з фейкамі).

Дык вось, паперкі зніклі толькі сёння. Доўга ж нехта здагадваўся, што нельга так ясна дэманстраваць, хто падтрымлівае Рыгорыча (і што "Славянскі набат", насамрэч, нікуды не дзеўся)!..