(no subject)
Зноў іду ў адпачынак, падчас якога традыцыйна амаль не буду сачыць за падзеямі ў сусвеце. З нагоды гэтага перапынку паспрабую тое-сёе абагульніць.
Калі ў 2024 годзе Захад нарэшце вырашыў больш-менш (але па-ранейшаму хутчэй менш, чым больш: не так даўно агучаныя "чырвоныя лініі" — проста тлуста абведзеныя чырвоным межы, вызначаныя яшчэ паўночна-атлантычным дагаворам; у астатнім таксама слоў больш, чым спраў) падтрымаць Украіну, гаворка ішла аб тым, што нельга даць стварыць прэцэдэнт парушэння "заснаванага на правілах" сусветнага парадку. Нягледзячы на тое, што самі Штаты па-ранейшаму робяць усё, каб гэтыя правілы былі ім не пісаны (прапаганда ці які Хомскі раскажа пра гэта лепш за мяне; але тое-сёе будзе згадана ніжэй), у якасці найбольш верагоднага наступнага яго парушэння называлася "ўз'яднанне" Тайваня Кітаем.
Пакуль што яно не адбылося (хаця кітайскія караблі ўжо ўваходзілі ў тайваньскія тэрытарыяльныя воды; амаль праз паўгода гэта ж зрабілі і штатаўскія, чым выклікалі прадказальны пратэст Кітая; пасля чарговай інаўгурацыі тайваньскага прэзідэнта КНР правяла вучэнні з недвухсэнсоўнай легендай, пасля чаго бакі працягвалі падтрымліваць напружанасць рознымі заявамі, а зараз пачалі затрымліваць караблі адзін аднаго), але было і шмат іншага.
Пачну з каталізатара — расійска-украінскай вайны. Спярша Зяленскі ўвогуле адмовіўся весці перамовы з Пукіным (няма яму веры — увесь час падманвае), а зараз і апошні кажа, што будзе весці перамовы толькі з "легітымным" кіраўніком дзяржавы (калі прыпомніць яго выказванні, то якія ўкраінскія выбары з 2014 года ні праводзіліся, — усе яму не падабаліся). Нават з гэтага (някажучы пра астатнія) тупіка выйсце можа быць толькі адно — безагаворачная капітуляцыя аднаго з бакоў. Але астатні сусвет нібыта не чуе і песціць надзею на нейкі прамежкавы варыянт (у лепшым выпадку ён па-ранейшаму лічыць, што адразанне хваста па кавалках менш балючае, чым калі адразу).
Што праўда, апошнім часам Зяленскі нібыта пагадзіўся на перамовы праз пасярэднікаў, ды і Пукін адразу казаў, што згодны весці перамовы з "гаспадарамі" Украіны. Так што калі пасярэднікам будуць Штаты, можа, гэты этап у бліжэйшы час і скончыцца. Але нават пры ўсіх абяцаннях Трампа гэта таксама малаверагодна (някажучы пра тое, што непазбежна неўзабаве ўсё пачнецца ізноў)...
Новы этап азербайджана-армянскай вайны (нагадаю, што папярэдні адбыўся падчас каранавірусу) і віткі (хамасаўскі, іранскі і ліванскі можна лічыць асобна) палесціна-ізраільскага канфлікту былі не тое, каб непрадказальнымі, але дакладны тэрмін іх пачатку быў невядомы. Першы з ніх нібыта завяршыўся: Азербайджан нядаўна агучыў папярэднія ўмовы для перамоў, з-за чаго можна пачаць спадзявацца, што новых саступак ён ужо дамагацца не будзе. Але адказу яшчэ не было, а па другі бок мяжы шмат незадаволеных нават тым, чаго ён ужо дабіўся. Сумленнасць Аліева-малодшага таксама яшчэ не выпрабоўвалася; і ўсё разам не дае выключаць магчымасць чарговай вайны. Пакуль яе спрабуюць стрымаць тым, што Францыя нарэшце стала пастаўляць Арменіі зброю, а Пентагон накіраваў у Мінабароны Арменіі свайго прадстаўніка. З другога боку (а куды дпадзецца: магчымасці Арменіі вельмі абмежаваныя) з'явілася надзея на армяна-турэцкія перагаворы. На кароткі тэрмін гэта, можа, і заспакоіць сітуацыю, але далейшае яе развіццё пакуль што непрадказальнае.
Цікавая рэч: Францыя (з-за ўплыву на яе палітыку моцнай армянскай дыяспары час ад часу здараліся франка-турэцкія і франка-азербайджанскія спрэчкі) абвінаваціла Азербайджан у тым, што той выклікаў хваляванні ў Новай Каледоніі (маўляў, падтрымка серапатыстаў — у адказ на падтрымку сепаратыстаў).
Падчас палесціна-ізраільскага канфлікту зноў некаторыя абвясцілі прэзумпцыю несправядлівасці прысудаў Міжнароднага крымінальнага суда, што не толькі не спрыяе з'яўленню тых самых агульных для ўсяго сусвету правіл, але ў бліжэйшай перспектыве зацягвае і спрэчкі аб тым, які менавіта суд мусіць разглядаць парушэнні міжнароднага права падчас расійска-украінскай вайны; някажучы ўжо пра пытанне аб легітымнасць гэтага суда (чаму Нетаньяху мусіць быць больш недатыкальны, чым Пукін ці які Аг Галі, някажучы пра розную дробязь?).
Больш мірнымі шантажыстамі ў гэты перыяд былі Турцыя з Венгрыяй, якія за свой дазвол на ўступленне Швецыі ў НАТА дамагліся сіх-тых "плюшак" (асабліва Венгрыя гэта робіць і пры іншых нагодах).
Дарэчы, калі Малі, Буркіна-Фасо і Нігер абвясцілі, што выходзяць з ЭКАВАС, апошняя чамусьці вырашыла, што гэта пагражае яе існаванню, і пачала шукаць "плюшкі" для згаданых краін (некаторыя зразумелі так, што знімаюцца санкцыі). Але гэта не дапамагло, і кіруючыя гэтымі краінамі хунты ўсё роўна вырашылі заснаваць сваю Канфедэрацыю Альянсу дзяржаў Сахеля (назву ж выдумалі!), а ЭКАВАС нават пасля гэтага абвяшчэння нічога ў сувязі з гэтым не зрабіла. Шкада: неблагі інтэграцыйны праект (напрыклад, зараз збіраецца ствараць супольныя антытэрарыстычныя сілы), а паважаць з-за гэтага яе будуць значна менш.
Магчыма, што яшчэ адна гісторыя пра "плюшкі" (а можа — яшчэ адзін прыклад абыякавасці да чужых праблем) — доўгія ўнутрыкенійскія спрэчкі (прынесшыя плён толькі трошкі больш за месяц таму), ці пасылаць сваіх — нават не міратворцаў — паліцыянтаў у аанаўскую місію на Гаіці, што адбываліся яшчэ да апошняга па часе выбуху там гвалту; і ні матэрыяльная дапамога з боку Канады, ні нават штатаўская падтрыхтоўка да падтрымцы міжнародных сіл, якая, што праўда, не звязаная наўпрост с кенійскімі паліцыянтамі, німала не паскорылі працэс. Адразу пасля гэтага пачаліся ўнутрыкенійскія хваляванні, але, здаецца, з праблемай пасылкі місіі ніяк не звязаныя.
Пагрозы чуваць і з іншых бакоў: Венесуэла правяла рэферэндум аб далучэнні да сябе Гаяны (сам факт правядзення быў абвешчаны перамогай; пасля "выбараў" магчымы наступны крок), а КНДР абвясціла, што варыянт мірнага ўз'яднання радзімы ёй больш не разглядаецца (а зараз, магчыма, Расія будзе дапамагаць ёй больш, чым раней). Як высветлілася, не толькі апошні, але і першы канфлікт мае доўгую гісторыю (венесуэльскія прэтэнзіі нават калісьці разглядаліся ў Міжнародным — не крымінальным — судзе ААН. Венесуэла яшчэ тады адмовілася прызнаваць над сабой яго юрысдыкцыю. У чым, дарэчы, яна таксама не адзіная ў сусвеце: Кітай таксама не прызнае юрысдыкцыі гэтага суда ў яго спрэчцы з Філіпінамі наконт тых штучных выспаў, што ён насыпае. Дарэчы: па-першае, Кітай да іх таксама нядаўна адправіў свае караблі, а па-другое, Штаты нават не падпісалі Канвенцыю па марскім праве).
У выпадку з Гаянай і Штаты, і Злучанае Каралеўства адправілі да яе берагоў па авіяносцу (ці варта гэта параўноўваць з вынікамі Будапештскага мемарандуму? Перахоп іранскіх ракет, што ляцелі ў бок Ізраіля, параўноўвалі; вядома, не на карысць мемарандуму). Але калі хусіты вырашылі не абмяжоўвацца грамадзянскай вайной і выйшлі на міжнародную арэну, і авіяносцы спатрэбіліся для абароны гандлёвых шляхоў у Чырвоным моры, Штаты свой выслалі амаль адразу, а Злучнанаму Каралеўству спатрэбіўся час на тое, каб набраць каманду. Як толькі міжнародная ўвага дастаткова засяродзілася на хусітах, "прачнуліся" даўно забытыя самалійскія піраты...
Ну і вынікі розных выбараў, а таксама праведзеных у сусвеце апытанняў пра гатоўнасць ваяваць за свае краіны, ніякага аптымізму не выклікаюць (калі няма жадання абараняць сваіх суграмадзян у традыцыйным разуменні гэтага слова, то адкуль возьмецца гатоўнасць зрабіць адпаведныя высновы з канцэпцыі сусветнага грамадзянства?!). Вядома, у параўнанні з паводзінамі нідэрландскіх міратворцаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе назіраецца пэўны прагрэс: апошнія грэбавалі сваімі прамымі абавязкамі, за выкананне якіх атрымлівалі грошы; а зараз датэрмінова пазбягаюць усякай адказнасці (матывуючы бояззю нейкай "эскалацыі", хаця адразу было зразумела, што менавіта спробы абыйсціся "меншай кроўю" гэту эскалацыю і выклікаюць).
Вынікі некаторых працэсаў, кшталту грамадзянскай вайны ў М'янме альбо хваляванняў у Кеніі (у Бангладэшы, здаецца, ужо і скончыліся) яшчэ не выйшлі за межы адпаведных краін, але ці доўга гэтага чакаць?!. Нават калі і не выйдуць, самі працэсы могуць працягвацца, як грамадзянская вайна ў Калумбіі, ці гвалт у Гаіці.
Магчыма, нешта я проста забыў ці не заўважыў, ці не сказаў (напрыклад, пра міграцыю, клімат ці свежы абвал на фондавых рынках тут няма ні слова) з іншых прычын. Нешта, напэўна, з'явіцца падчас майго адпачынку (але наўрад ці што са згаданага скончыцца). Так што апісаная мной карціна далёка не поўная...
Карацей кажучы, пералік навін усё больш нагадвае вядомы верш: сучасны сусветны парадак трашчыць па швах. Тое, што хуткасць з'яўлення новых праблем павялічваецца (большасць з пералічанага — нядаўняе), паказвае, што "латаць" яго яўна не паспяваюць ды і не вельмі жадаюць: прасцей па-ранейшаму падтрымліваць ілюзію стабільнасці за кошт слабейшага, а калі гэта атрымліваецца, то карыстацца "страусавай палітыкай" (і тое, што з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне шмат "ікалася" Мюнхену, нічога ў гэтым не змяніла); прасцей прыдумаць "пяць хвілін ганьбы" ў выглядзе справаздач сталых членаў СаўБезу перад Генасамблеяй ААН у сувязі з выкарыстаннем "права вета", замест поўнай адмовы ад гэтага права; і рабіць іншыя спробы па "запханні пасты назад у цюбік", хаця эфектыўнасць гэтых намаганняў добра вядомая (амаль як у санкцый, што ўвесь час абыходзяцца).
Што праўда, "запіхваюць пасту ў цюбік" далёка не ўсе. Ёсць тыя, хто яе выціскае, бо іх ідэалам з'яўляецца нават не Венская (з яе яны гатовы ўзяць толькі "вялікую дзяржаву"), але Вестфальская сістэма. Дзякаваць Богу, у рэшце рэшт у іх нічога не атрымаецца, але я ўсё больш прыхожу да высновы, што пры маім жыцці гэтыя спробы будуць працягвацца, а сістэма ААН будзе працягваць праяўляць усё новыя бакі сваёй недасканаласці.
З-за гэтага я ўсё менш сэнсу бачу ў маіх спасылках на навіны, якія даўно ператварыліся ў "старыны" (ды і праблемы са спасылкамі на бібісяшную ленту навін скажаюць карціну дня). Напэўна, пасля выхаду з адпачынку я не буду іх узнаўляць. Да чарговага "бліскучага зладзейства".