?

Log in

хроники вялостановящегося бахаи
"Приветствую тебя, бич Божий!" (с) епископ Труа св. Луп - Аттиле
з надыходзячым! 
Вторник, 07 мар 2017, 22:26
freedom from secularism
I. Летась я прыводзіў прыклады таго, як пра рэвалюцыйнасць Законаўпарадкавання Баба і памяркоўнасць бахаі з Шогі Эфендзі пагадзіліся савецкія энцыклапедыі. Зараз напісалася нешта кшталту працягу.

З аднаго боку, ёсць шмат крыніц, дзе можна прачытаць як пра тое, якой Тахіры была выбітнай настаўніцай Веры, як яна, па словах Шогі Эфендзі, "зацьмявала ўсіх прадстаўніц свайго полу" ў Законаўпарадкаванні бабі, так і пра тое, што яна сказала свайму мужу: "Калі б ты сапраўды жадаў быць мне верным напарнікам і таварышам, ты паспяшыў бы сустрэць мяне ў Карбіле і пешшу вёў бы мой хаўдэ увесь шлях да Казвіна. І я, падчас нашага з табой падарожжа, абудзіла б цябе ад твайго сну нядбайнасці і паказала б табе шлях ісціны. Але гэтага не было. Тры гады мінула з дня нашай разлукі. Ні ў гэтым сусвеце, ні ў наступным я ніколі не змагу мець з табой зносін. Я назаўсёды выгнала цябе з майго жыцця".

А з другога, — згадак пра Гульсух Багум, якую ‘Абду’л-Баха назваў Фа’ізі (дасягнуўшая), амаль нідзе не сустрэнеш. І калі дзе-нідзе яшчэ можна прачытаць, што яна таксама была вялікай настаўніцай і падмацоўвала стойкасць вернікаў, што яе дзейнасць у Персіі стала легендай, і што ворагі Веры рабілі замахі на яе жыццё, але яе цярпенні ўзмацнялі яе жаданне вучыць Веры, і што нават яна, як і Тахіры, дома сустракала супраціў мужа; але пра спосаб, якім яна выяўляла да яго найвялікую любоў і павагу, і які больш нагадваў "Облако в штанах" Маякоўскага ("видели, / как собака бьющую руку лижет"): калі муж замахваўся, каб ударыць яе, яна спрабавала пацалаваць яго руку, бо ён біў яе за яе адданасць да Веры, — здаецца, толькі ў The Child of the Covenant Адзіба Тахерзадэ і гаворыцца.

Шмат гадоў Фа’ізі спрабавала адкрыць вочы мужу на веліч Справы, і вось аднаго дня ён напісаў да ‘Абду’л-Баха ліст з пытаннямі і запэўніў Фа’ізі, што калі ён атрымае адказ, то прызнае ісцінасць Справы, але замест ліста адаслаў чысты аркуш паперы. Абду’л-Баха адказаў на ўсе пытанні, муж, вядома, прыняў Веру і павініўся перад жонкай. У больш позняй Скрыжалі ‘Абду’л-Баха нагадаў яе мужу, што да таго часу ніхто не спрабаваў Яго выпрабоўваць, задаючы пытанні, падкрэсліў (як у свой час Баб муле Хусайну), што чалавек не можа выпрабоўваць Бога, але адзначыў, што Ён адказаў на яго пытанні выключна з-за служэння і стойкасці яго жонкі.

Вядома, што роўнай станам з Тахіры (а таксама Сарай, Асійё, Дзевай Марыяй і Фацімой) у Законаўпарадкаванні Баха’у’ллы з’яўляецца Найсвяты Ліст, але ці можна тое, што Тахіры больш вядома за Фа’ізі (і, здаецца, нават самыя далёкія ад гістарычнага яе літаратурныя вобразы ўсё роўна не пераходзяць за апісаную мяжу), лічыць доказам таго, што не мне аднаму бліжэй рэвалюцыйнасць Законаўпарадкавання Баба? (А пачаўшаяся ў мінулым годзе кампанія #ЯНеБоюсьСказать, здаецца, увогуле робіць немагчымым успрымаць Фа’ізі ў якасці ўзору для пераймання)

II. Ну, і некалькі "небахайскіх" спасылак (што цікава, з кожным годам усё больш іх і да іх падобных з’яўляецца незалежна ад інфармацыйных, у тым ліку і каляндарных нагодаў):
http://www.unwomen.org/en
http://www.ipsnews.net/2016/09/how-latin-american-women-fought-for-womens-rights-in-the-un-charter/ (як заўсёды, на гэтым сайце былі і іншыя "жаночыя" артыкулы, у тым ліку і за апошні тыдзень, але ў гэтым годзе яны размеркаваныя па розных рубрыках, так што праз "Gender" знайсці іх усе немагчыма)
https://assets.savethechildren.ch/downloads/index_only_every_last_girl_print_version_inside_pages_3_10_16_3_.pdf
https://meduza.io/games/naskolko-vy-feminist-ka
http://www.bbc.com/russian/media-38932280
https://www.oxfam.org/sites/www.oxfam.org/files/file_attachments/bp-an-economy-that-works-for-women-020317-en.pdf
http://dw.com/p/2Yoaf
ЖЖ создан в 01:13 GMT 25 май 2017 .