?

Log in

хроники вялостановящегося бахаи
"Приветствую тебя, бич Божий!" (с) епископ Труа св. Луп - Аттиле
Збіраючы відэа, так ці інакш звязанае з Жанай д’Арк, не мог не… 
Среда, 29 июн 2016, 11:25
noone
Збіраючы відэа, так ці інакш звязанае з Жанай д’Арк, не мог не прайсці міма п’есы "Жаўрук" Ануя (у сеціве знайшоў запісы спектаклю, які ў 1957 годзе ўвайшоў у Hallmark Hall of Fame, піцерскага спектаклю 2008 года, нейкага французскага школькнага спектаклю 2014 года і нейкага італьянскага). Таму калі Ануя (што праўда, не "Жаўрука", а "Антыгону") паставіў Купалаўскі, я проста не мог не пайсці.
У параўнанні з "Жаўруком" "Антыгона" не ўразіла (пры чым, што важна, не "мякка кажучы", а проста не ўразіла: сам па сабе спектакль вышэй за сярэдні ўзровень, хаця з Малой сцэны на вялікую, хутчэй за ўсё, не трапіць). Хто вінаваты: купалаўцы ці Ануй (на жаль не бывае, каб усе творы аўтара былі аднолькавай якасці) пакуль што не ведаю, але пераканаўся, што трэба пачынаць шукаць яго тэксты!
ЖЖ создан в 01:09 GMT 25 май 2017 .